Усяго патроху

У Беларусі абяруць птушку 2020 года

Птушкі — пераможцы «народнага галасавання» не раз рабіліся птушкамі года. А гэта значыць, што менавіта твой голас можа быць вырашальным!

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) абвяшчае незвычайнае анлайн-галасаванне — за птушку, якая будзе «народным кандыдатам» на званне крылатага сімвала наступнага года.

Прагаласаваць можна па спасылцы ptushki.org/birdoftheyear да 7 лютага ўключна.

У кандыдаты-2020 ужо вылучылі глушца, шэрую курапатку, шэрую валасяніцу і стрынатку-чаротаўку. Таксама можна дадаць іншы від, які раней не быў птушкай года. Пажадана, каб ён адпавядаў пэўным крытэрам.

Раней птушкамі года былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, звычайная зязюля, вушатая сава, жаўрук-смяцюх, шчыгел, вялікі арлец.

Карына Салавей, кіраўнік аддзела развіцця АПБ, распавяла:»Кандыдатаў на птушку года заўсёды тры, але акурат пераможцы «народнага галасавання» не раз рабіліся птушкамі года. А гэта значыць, што менавіта твой голас можа быць вырашальным! Раскажы сябрам пра такую магчымасць — кожны з нас можа арганізаваць сапраўдную перадвыбарчую кампанію для ўлюбёнага віду!»

Птушку года абяруць сябры АПБ на штогадовым з’ездзе, які адбудзецца 9 лютага ў Мінску. Акрамя птушкі-намінанта, якая пераможа ў анлайн-галасаванні, дзвюх птушак-кандыдатаў прапануюць Цэнтральны савет і Сакратарыят арганізацыі.

Нацыянальную кампанію «Птушка года» АПБ праводзіць з 2000 года. Галоўная мэта кампаніі — прыцягнуць увагу беларусаў да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас, да неабходнасці іх захавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е10

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць сваёй былой прэс-сакратаркі Юліі Мендэль. Яе вінавацяць у прарасійскай прапагандзе2

У Інданезіі перавярнуўся пасажырскі паром з 243 пасажырамі на борце: 130 чалавек зніклі без вестак1

11‑гадовая дачка блізкага да Шэймана бізнэсмена Аляксандра Зінгмана робіць галавакружную кар'еру спявачкі13

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» запатрабавала выслаць украінскіх мужчын і выставіць Кіеву рахунак за шкоду37

Раман Пратасевіч стаў героем французскага шпіёнскага рамана6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е10

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць