Грамадства11

Беларус схаваў 5 тысяч еўра ў пачак сурвэтак і так ехаў праз мяжу

Беларус, які ўязджаў з Літвы, паспрабаваў схаваць ад мытнага кантролю 5 тысяч еўра. 44‑гадовы мужчына ехаў на легкавым аўтамабілі FIAT і перасякаў мяжу праз пункт пропуску «Беняконі». Для гэтага ён выбраў зялёны калідор, прызначаны для тых, хто не мае тавараў або грошай, якія трэба дэклараваць, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Падчас вуснага апытання мужчына паведаміў мытніку, што мае пры сабе 5,5 тысячы еўра і 200 беларускіх рублёў. Аднак гэтая інфармацыя чамусьці выклікала падазрэнні ў інспектара.

Падчас праверкі ў барсетцы знайшлі ўпакоўку з вільготнымі сурвэткамі. Унутры яе былі схаваныя яшчэ 5 тысяч еўра, пра якія мужчына не паведаміў.

Грошы канфіскавалі. Гродзенская рэгіянальная мытня пачала ў дачыненні да мужчыны адміністрацыйны працэс.

Паводле беларускага заканадаўства, за адзін раз у Беларусь без дэкларавання можна ўвозіць толькі сумы, якія не перавышаюць 10 тысяч даляраў у эквіваленце. 

Каментары1

  • Дулуб
    29.09.2026
    ...проста роспач агортвае ад такіх навінаў;думаеш,няўжо я належу да аднаго з імі віду...Ну не паляніся ты задэкляруй,атрымай паперку,і вязі хоць колькі маеш... Першы раз,калі правёз па дэклярацыі свае 10 штук еўраў,чакаў,што прыйдзе потым з падаткавай фіскальная бамажка... Але не,прывёз і прывёз... галоўнае,што зарэгіў))).Ну,што за народ,ці махлярам,ці дзяржаве сваё кроўнае самахоць аддаюць...

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі15

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа66

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі15

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць