Свет44

Парламент Венесуэлы абвясціў Мадуру ўзурпатарам

Парламент у гэтай краіне апазіцыйны.

wikimedia.com

Нацыянальная асамблея Венесуэлы, большасць у якой належыць апазіцыі, у аўторак звярнулася да іншых краін з просьбай замарозіць банкаўскія рахункі, якія належаць адміністрацыі прэзідэнта Нікаласа Мадуры, перадае Reuters.

Па дадзеных агенцтва, заклік не дапусціць перамяшчэння ліквідных актываў Венесуэлы звернуты да ЗША, ЕС і суседніх краінаў Лацінскай Амерыкі, такіх як Чылі і Бразілія.

Незадоўга да гэтага асамблея таксама прыняла заяву аб узурпацыі ўлады ў краіне Мадурам, паведамляецца на яе сайце. Згодна з рашэннем парламента, усе дзеянні прэзідэнта з моманту яго інаўгурацыі аб'яўляюцца па-за законам.

Перад галасаваннем па законапраекце дэпутат Хорхе Мілан заявіў, што «сёння мы павінны абвясціць, што ў рэспублікі няма прэзідэнта, прынамсі дэмакратычна абранага і легітымнага, а што ёсць спадар, які ўзурпуе ўладу». Ён заклікаў сваіх калег задумацца пра неабходнасць дэмакратычнага транзіту «да выбараў і свабоды».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

Васкрасенскі: Азотныя ўгнаенні і санкцыі ў адносінах фіз— і юрасобаў — і 1135 палітвязняў будуць у Вільні15

«Прывезлі маю жонку і сказалі, што яе будуць катаваць». Пара з Украіны расказала жахлівую гісторыю пераследу ў Беларусі6

Сталі вядомыя месца і дакладны час развітання з Мікітам Мелказёравым4

У Польшчы рэзка павялічваюць выдаткі на фінансаванне спецслужбаў

Васкрасенскі пакаяўся, што быў у камандзе Бабарыкі: Я быў адурманены, як і ўвесь беларускі народ26

Лабковіч: «Адкрываецца кармушка камеры, канвойны кліча мяне і кажа: «Твайму Бяляцкаму далі Нобелеўскую прэмію»1

З пераломам сцягна і інфарктам трапіла ў бальніцу ўдава Васіля Быкава2

Зацверджаны бюджэт Беларусі на 2026 год

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць