Свет55

Канада, Бразілія, Калумбія, Перу, Аргенціна, Эквадор і Парагвай прызналі Гуайдо в.а. прэзідэнта Венесуэлы

Услед за ЗША, Канада, Бразілія, Калумбія, Перу, Аргенціна, Эквадор і Парагвай прызналі кіраўніка парламента Гуайдо в.а. прэзідэнта Венесуэлы, паведамляюць міжнародныя СМІ.

У той жа час Расія і Мексіка працягваюць лічыць прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласа Мадура.

35-гадовы Хуан Гуайдо абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта, каб спыніць узурпацыю ўлады Нікаласам Мадура. У сваю чаргу, Мадура пэўны час таму абмежаваў паўнамоцтвы парламента, замяніўшы яго марыянеткавым Устаноўчым сходам.

Абодва бакі канфлікту звярнуліся да арміі з заклікам падтрымаць іх.

Мадура перамог на прэзідэнцкіх выбарах у маі 2018 года, атрымаўшы 68% галасоў выбаршчыкаў пры яўцы 46%. Нацыянальная асамблея (парламент) абвінаваціў палітыка ва ўзурпацыі ўлады і парушэннях. Праз канфлікт з Нацыянальнай асамблеяй Мадура даў прысягу 10 студзеня не перад парламентам, а ў будынку Вярхоўнага суда Венесуэлы.

Дэлегацыя беларускага ўрада наведала Венесуэлу і ўзяла ўдзел у інаўгурацыі Мадура

Каментары5

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць