Свет1212

Аўстрыйку, якая заклікала Пуціна ўвесці войскі, пасадзілі на 14 гадоў

У Аўстрыі суд прыгаварыў да 14 гадоў зняволення лідара падпольнай радыкальнай арганізацыі Staatenbund Osterreich (Канфедэрацыя Аўстрыя) Моніку Унгер. Пра гэта паведамляе The Local.

Моніка Унгер.

42-гадовая Унгер прызнана вінаватай у дзяржаўнай здрадзе. Створаная ёю арганізацыя налічвае каля 2600 членаў. «Канфедэрацыя Аўстрыі» абвясціла «нелегітымнай» дзеючую аўстрыйскую дзяржаву і яе законы.

«Канфедэрацыя» выдавала некаторым членам арганізацыі «дыпламатычныя пашпарты», а таксама прадавала свае ўласныя нумарныя знакі.

Унгер спрабавала «загадаць» аўстрыйскай арміі зрынуць урад, а таксама прасіла ваеннай дапамогі ў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Суддзя ў горадзе Грац аргументаваў суровае пакаранне, заявіўшы, што ён даў «выразны сігнал аб тым, што антыдзяржаўныя дзеянні не будуць памяркоўныя».

Унгер паўстала перад судом разам з 13 іншымі ўдзельнікамі руху, якія былі арыштаваныя падчас хвалі арыштаў у красавіку 2017 года.

Яе другі намеснік, 71-гадовы былы супрацоўнік паліцыі, таксама быў прызнаны вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і прысуджаны да 10 гадоў.

Дванаццаць іншых членаў былі прызнаныя вінаватымі ў «стварэнні антыдзяржаўнай асацыяцыі» і заключаны ў турму на тры гады.

Каментары12

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць