Здарэнні33

За хабар 150 тысяч рублёў затрыманы гендырэктар «Віцебскмясамалпрама», яго былы намеснік і кіраўнік прыватнай кампаніі

Shutterstock

На днях у Віцебску проста на тэрыторыі ААТ «Віцебскмясамалпрам» з удзелам АМАПа затрымлівалі кіраўніка акцыянернага таварыства, яго былога намесніка і кіраўніка адной з прыватных кампаній Віцебска, паведамілі TUT.BY крыніцы на прадпрыемстве. Падставай для затрымання, па іх словах, стала хабар у памеры каля 150 тысяч рублёў.

Гаворка ідзе пра 35-гадовага гендырэктара «Віцебскмясамалпрама» Валерыя Каспяровіча, яго былога першага намесніка, 34-гадовага Віктара Славецкага і кіраўніка прыватнай кампаніі «Віцебскгандаль» Міхаіла Славецкага.

Доўгі час — каля 10 гадоў — Дзяржаўнае аб'яднанне «Віцебскі канцэрн мяса-малочныя прадукты» ўзначальваў Віктар Браніслававіч Славецкі. Улетку 2018 года ён сышоў з пасады. Зараз Віктар Браніслававіч з'яўляецца памочнікам генеральнага дырэктара ААТ «Віцебсмясамалпрам» Валерыя Каспяровіча.

Яго сын, 34-гадовы Віктар Віктаравіч Славецкі, нейкі час займаў пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара «Віцебскмясамалпрама», з кастрычніка 2018 года аформлены як індывідуальны прадпрымальнік.

Як паведамілі TUT.BY у прыёмнай генеральнага дырэктара ААТ «Віцебскмясамалпрам», Валерый Каспяровіч «у адпачынку, яго абавязкі выконвае намеснік Аляксандр Сярко». «Няма на месцы» і памочніка Каспяровіча, Віктара Браніслававіча Славецкага. Атрымаць каментар ад СК пакуль не ўдалося.

У чым падазраюць Каспяровіча і Славецкіх?

— Дзеянні службовых асоб прадпрыемства, якое з'яўляецца базавым лагістычным цэнтрам Дзяржаўнага аб'яднання «Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты», дазвалялі не толькі атрымліваць заработную плату і заахвочвальныя бонусы, якія ў разы перавышаюць сярэднія ў галіне па краіне, але і атрымліваць хабар ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый-партнёраў. Выбудаваная схема заключалася ў прыцягненні да супрацоўніцтва суб'ектаў гаспадарання прыватнай формы ўласнасці для стварэння ланцужка неабгрунтаванага пасярэдніцтва пры закупцы тавараў для перапрацоўчых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці. У далейшым тавары пастаўляліся па завышаным кошце, што істотна адбівалася на сабекошце прадукцыі і канчатковай адпускной цане, — пракаментавалі ў УУС.

Усе трое затрыманыя. Заведзена крымінальная справа за атрыманне хабару, фігурантам пагражае ад 5 да 15 гадоў калоніі.

ААТ «Віцебскмясамалпрам» з'яўляецца базавым лагістычным цэнтрам Дзяржаўнага аб'яднання «Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты». Прадпрыемства мае складскія памяшканні і халадзільныя камеры, ажыццяўляе грузаперавозкі спецыялізаваным аўтатранспартам. ААТ «Віцебскмясамалпрам» прадстаўляе на рынках Беларусі і Расіі мяса-малочную прадукцыю прадпрыемстваў-вытворцаў Віцебскай вобласці. Акрамя аптовага гандлю, «Віцебскмясамалпрам» аказвае паслугі па захоўванні грузаў, транспартныя паслугі, прапануе паслугі акрэдытаванай лабараторыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць