Здарэнні55

Украінец спрабаваў увезці ў Беларусь тры паляўнічыя патроны. Яму пагражае да сямі гадоў

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Грамадзянін Украіны спрабаваў увезці на тэрыторыю Беларусі тры патроны да паляўнічай стрэльбы, інфармуе Дзяржпагранкамітэт.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу ў пункце пропуску «Аляксандраўка». Мазырскія памежнікі пры афармленні «Шэўрале» знайшлі ў падлакотніку паміж сядзеннямі тры патроны калібра 12 мм да паляўнічай стрэльбы. Кіроўцам аўто і ўладальнікам боепрыпасаў быў 49-гадовы ўкраінец.

У дачыненні да жыхара Кіеўскай вобласці праводзіцца праверка па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС або дзяржмяжу Беларусі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад). Патроны канфіскавалі для правядзення экспертызы. Па выніках праверкі будзе вырашацца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы. Санкцыя артыкула прадугледжвае да сямі гадоў зняволення.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі9

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой59

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

«Анёл» згарнуў лагер, але пошукі 72‑гадовай пенсіянеркі пад Крупкамі працягваюцца

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя3

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

Сацсеткі ў шоку, як выглядае Аляксандр Рыбак праз 17 гадоў пасля перамогі на «Еўрабачанні»8

За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці? І размова не пра пратэсныя ролікі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі9

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць