Здарэнні22

У Добрушы з 9-га паверха ўпаў 15-гадовы падлетак

Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна

У Добрушы з 9-павярховіка ўпаў 15-гадовы школьнік. Са шматлікімі спалучанымі траўмамі хлопец знаходзіцца ў рэанімацыі. Пра інцыдэнт Tut.by распавялі яго сваякі.

Даніла апошнія 8 гадоў выхоўваўся ў прыёмнай сям'і — бацька загінуў, а маці пазбавілі бацькоўскіх правоў. Раніцай 22 лютага ён выйшаў з дому ў школу, але да навучальнай установы так і не дайшоў. Каля 10 гадзін раніцы яго ў цэнтры Добруша пад вокнамі шматпавярховіка ў непрытомным стане знайшлі мінакі. У хлопца шматлікія спалучаныя траўмы, ён у коме. Пазней міліцыянты на дзявятым паверсе знайшлі школьны заплечнік Данілы.

— Думалі, можа, сэлфі зрабіць хацеў, але не, тэлефон быў пры ім, у кішэні, таксама разбіты. Узімку Даніла быў у мяне ў гасцях, рабіў планы на будучыню, раіўся, куды яму пайсці вучыцца. Вельмі хацеў стаць дальнабойшчыкам, але не мог з-за эпілепсіі. Я яму тады яшчэ казаў, каб не хваляваўся, бо ёсць шмат іншых прафесій. Я ў шоку і не ведаю, як такое магло адбыцца, у яго не было ніколі падобных думак, — кажа дзядзька школьніка Аляксандр Маскалькоў.

Родныя прызнаюцца, што бачыліся з Данілам нячаста, бо жывуць у розных гарадах. Але ім ніколі хлопец на жыццё не скардзіўся.

— Размаўлялі з ім па тэлефоне ў асноўным, але што па тэлефоне распавядзеш? Можа і было што, але ён не казаў, тэлефанаваў звычайна так: «Дзед, прывітанне, ну як ты? У мяне ўсё окей. Пакладзі грошай на тэлефон». Я яму на дзень нараджэння тэлефон падарыў і раз у месяц папаўняў кошт абаненцкай платы. А тут у сем вечара тэлефануюць са следчага камітэта і кажуць, што ваш унук выпаў, не маглі б вы зняць білінг, бо, на вас лічыцца яго тэлефон. Даніла выпаў раніцай, а патэлефанавалі ж мне толькі ў сем вечара. І прыёмная сям'я нават не паведаміла аб тым, што здарылася, — наракае дзядуля школьніка Аляксандр Паўлавіч.

Цяпер сваякі дакараюць сябе, што не забралі Данілу на выхаванне да сябе. Магчыма, тады трагедыі б удалося пазбегнуць.

У прыёмнай сям'і, дзе ў апошнія гады выхоўваўся і жыў падлетак, хлопца называюць спакойным і спагадлівым.

— Нам следчыя забаранілі размаўляць на гэтую тэму. У яго ўсё было добра. Спадзяемся, што выздаравее і ўсё сам раскажа, — кажа прыёмная маці дзевяцікласніка.

У сацсетках Даніла апошні раз быў актыўны 22 лютага прыкладна за дзве гадзіны да таго, што здарылася. На старонцы ў Укантакце ў падлетка такі статус: «Сядзіш, курыш, думаеш пра тое, як усё ляціць да чарцей і няма сіл дакурыць. Падымаешся, ідзеш, а інакш — ніяк».

У Следчым камітэце паведамілі, што высвятляюць акалічнасці траўмавання. З мэтай ўстанаўлення ўсіх абставінаў заведзена крымінальная справа па арт. 145 (Давядзенне да самагубства). Праводзіцца расследаванне.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай16

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

Мінулай ноччу адна з ракет, запушчаных Расіяй на Украіну, праляцела над Беларуссю4

Дарадца Ціханоўскай правёў дзве сустрэчы ў Белым доме9

У Генпракуратуры расказалі, якія скаргі іх цікавяць у тыктоку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць