Меркаванні1616

Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі: топ-5 важных і топ-5 новых для яго заяў 

Прэс-канферэнцыя доўжылася больш за сем гадзін. Мы выбралі дзесяць найважнейшых або новых для яго выказванняў. 

«Я вялікіх надзей не пешчу ў плане Еўразійскага эканамічнага саюза. Занадта шмат рознагалоссяў і, што зусім непрымальна, эканамічны саюз пачынае ўсё больш палітызавацца».

«Несмяротны полк у Беларусі? Я катэгарычна супраць»

«Што зменіцца, калі я вось тут, у жывым эфіры скажу, што «Крым расійскі»? У Расіі адзін вечар узгадаюць, пашумяць і забудуць. А ва Украіне плюнуць у мой бок, скажуць: «Сабака!»

Я «ўчарашні дыктатар, а можа, і сённяшні».

«Новую Канстытуцыю нам давядзецца прымаць. Узмацняць іншыя галіны ўлады — заканадаўчую, выканаўчую».

«Калі ты народ, ты мусіш мець сваю мову»

«Стагоддзе — вялікая дата. Адсвяткавалі». Але не бачу падставы святкаваць 101-ю гадавіну БНР сёлета ў цэнтры сталіцы.

«Валянцін [Голубеў] і Зянон хацелі за адзін год зрабіць краіну незалежнай». «Яны гэтую вышыню [незалежнасць] спрабавалі ўзяць штурмам, як Украіна, а я гэта рабіў спакойна, памяркоўна. Ніколі Лукашэнка не быў супраць суверэнітэту і незалежнасці. І той жа Валянцін [Голубеў] і Алег [Трусаў] і іх дзеці, унукі з мяне спытаюцца. Я прэзідэнт той краіны, якую мы самі стварылі. Толькі я не маю права як прэзідэнт так крычаць: усіх паб'ём, усіх пасячэм за суверэнітэт». «Толькі я не хачу вайны, не хачу раздраю».

«Мы ўжо не тая Беларусь, якая была ў часы Валянціна Голубева і Алега Трусава, мы ўжо іншая краіна». 

«Вельмі хацелася б, каб СМІ, якія пазіцыянуюць сябе як незалежныя, адчувалі мяжу дапушчальнага».

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску32

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены31

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў17

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску32

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць