У Варшаве з 4 па 6 сакавіка праходзяць кансультацыі Міністэрства абароны Беларусі і Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы, паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства.
Беларускую дэлегацыю ўзначальвае начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, генерал-маёр Алег Воінаў. «Парадак дня кансультацый таксама ўключае ў сябе абмеркаванне актуальных пытанняў міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, вядуцца кансультацыі па планаванні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва», - гаворыцца ў паведамленні.
Каментары