Грамадства33

«З васьмі пасажыраў вадзіцель выдаў білет толькі аднаму»

«Праехаў прыгарадным аўтобусам на Глыбоччыне, — піша чытач «Нашай Нівы» Кастусь Шыталь. — У выніку ў аўтапарк і ў райвыканкам прыляцеў зварот:

«16 сакавіка 2019 года я ехаў аўтобусам Перадолы — Глыбокае адпраўленнем з вёскі Перадолы а 15:15. Пры пасадцы вадзіцель спытаў у мяне: «Ці трэба білет?», намякаючы на магчымасць праехаць без выдачы праязнога дакумента — у выпадку чаго грошы забраў бы сабе вадзіцель.

Падчас руху ад Перадолаў да Глыбокага я назіраў, ці выдае вадзіцель білеты пасажырам. У Падсвіллі ў аўтобус зайшлі 2 пасажыры, на прыпынку Свілы — 1, у Гваздове — 5. З гэтых васьмі пасажыраў вадзіцель выдаў білет толькі адной пасажырцы, якая ехала з Гваздова ў Глыбокае.

Прозвішча вадзіцеля я не ведаю, бо, насуперак заканадаўству, яно не было змешчана ў салоне аўтобуса.

Лічу, што перавозка пасажыраў без білетаў з прысвойваннем грошай вадзіцелем ставіць пад пагрозу прыгарадныя перавозкі. Перавозчык у такіх умовах недаатрымлівае выручку на маршрутах, якія і так не маюць вялікіх пасажырапатокаў. А таксама кіраўніцтва аўтапарка і мясцовыя ўлады не маюць адэкватнай статыстыкі па перавозках, праз што могуць прымацца неапраўданыя рашэнні пра скарачэнне маршрутаў — што ў сваю чаргу пагоршыць умовы транспартнага злучэння ў сельскай мясцовасці.

Улічваючы вышэйнапісанае, прапаную:

1. Арганізаваць кантроль білетаў на прыгарадных маршрутах, асабліва на рэйсах з сельскай мясцовасці ў г. Глыбокае. На маю думку, варта перыядычна праводзіць такі кантроль не толькі на аўтастанцыі, а і перыядычна на дарозе на падыходах да горада, бо большасць пасажыраў выходзіць з аўтобуса на прыпынках у горадзе, не даязджаючы да аўтастанцыі.

2. Прымаць меры дысцыплінарнага спагнання да вадзіцеляў, у якіх будуць у далейшым выяўленыя факты правозу пасажыраў без білетаў і прысвойвання грошай».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі ВУП упершыню сёлета перавысіў узровень мінулага года

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка22

Абяцаная кавярня ў мінскай воданапорнай вежы пакуль так і не адкрылася1

Вядомы брытанскі відэаблогер склаў рэйтынг краін былога СССР. Беларусь паставіў на першае месца. Чаму?22

Ціханоўская: Лукашэнка вядзе Беларусь да вялікай бяды13

Лаўроў выключыў удзел Расіі ў «Еўрабачанні» з-за сатанізму5

У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю9

У Гомелі адбыўся яшчэ адзін выпадак нападу бяздомнага сабакі на дзіця 1

Ці не здарацца летам масавыя адмены авіярэйсаў праз дэфіцыт паліва?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць