Меркаванні1313

За гады кіравання Назарбаева доля казахаў вырасла з 40% да 68%

Нурсултан Назарбаеў застанецца ў гісторыі як чалавек, які зрабіў Казахстан казахскім. Часам цвёрдай рукой. Піша Андрэй Дынько.

78-гадовы Назарбаеў кіраваў Казахстанам з 1989 года, амаль 30 гадоў — спачатку як кіраўнік Кампартыі краіны, пасля як старшыня Вярхоўнага Савета і як прэзідэнт.

Ён рэкардсмен па знаходжанні ва ўладзе на постсавецкай прасторы.

Назарбаеў пабудаваў у Казахстане аўтарытарны рэжым, які абапіраўся на чыноўнікаў і набліжаных да ўлады бізнэсоўцаў. Стабільнасць улады грунтавалася на даходах ад экспарту нафты і газу, радовішчы якіх былі адкрытыя ў Казахстане незадоўга да распаду СССР.

Выбары ў Казахстане ператварыліся ў фармальную працэдуру. У красавіку 2015 года ён быў пераабраны на пяты прэзідэнцкі тэрмін на датэрміновых выбарах. На іх ён набраў 97,75% галасоў выбаршчыкаў. Хаця ў 1999 годзе ён набраў 81% галасоў.

Дзеці Назарбаева адыгрывалі важную ролю ў жыцці Казахстана. Праўда, у яго не было законных сыноў, толькі дочкі. Гэта Дарыга, якая была віцэ-спікеркай парламента і віцэ-прэм'еркай. Дзінара — самая багатая жанчына Казахстана, якая, аднак, жыве ў Швейцарыі. Алія — малодшая дачка, якая першым шлюбам замужам з сынам прэзідэнта Кыргызстана Акаева. Пасля, праўда, той шлюб распаўся. Цяпер яна замужам 3-м шлюбам.

Назарбаева неаднаразова абвінавачвалі ў кульце асобы з-за замацаванага за ім у канстытуцыі статусу «Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан — Лідара Нацыі» — Елбасы. Заканадаўствам Казахстана Назарбаеў надзелены афіцыйным тытулам лідара нацыі.

Нурсултан Назарбаеў застанецца ў гісторыі як чалавек, які зрабіў Казахстан казахскім. Часам цвёрдай рукой. За 30 гадоў кіравання Назарбаева доля казахаў у насельніцтве Казахстана вырасла з 39,4% да 67,5%. Славяне з Казахстана масава выязджалі, як і немцы. А вось казахаў Нурсултан заклікаў вяртацца з усяго свету.

Маштабная праграма навучання казахскай моладзі ў найлепшых універсітэтах Захаду была арганізаваная так: фінансавала навучанне дзяржава, але ў выпадку невяртання ў студэнта ці яго бацькоў забіралі жытло, пад заставу якога ён атрымліваў сродкі.

Казахскія спецслужбы жорстка спынілі спробы стварэння прарасійскіх сепаратысцкіх арганізацый.

Сталіцу краіны Назарбаеў перанёс з Алматы ў Астану — каб казахі масава перасяляліся на поўнач, каб знікла небяспека адарвання паўночных тэрыторый і іх далучэння да Расіі. Пра такую магчымасць на пачатку кіравання Назарбаева гаварылі, цяпер мала хто ўспамінае.

За дзень да сваёй адстаўкі Назарбаеў заклаў камень у пабудову ў Астане самай вялікай у Цэнтральнай Азіі мячэці.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»35

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

Рукавіцы Фядуты, кубак Золатавай. У Варшаве адкрылася выстава турэмных артэфактаў3

У ААН адказалі, ці ўсхваляваныя там з’яўленнем Рады міру Трампа як канкурэнта арганізацыі2

Школьная рэформа ў Вільні можа прывесці да закрыцця беларускай гімназіі імя Скарыны28

Чым генетычна адрозніваюцца беларусы і літоўцы: новыя даныя33

Трамп вырашыў не ўводзіць пошліны за Грэнландыю і заявіў, што здзелка наконт вострава сфармуляваная5

Бег, хадзьба, сілавыя трэніроўкі? Навукоўцы адказалі, у чым сакрэт даўгалецця3

Памерла Іна Радаева4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»35

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць