Палітычныя партыі ніяк не адрэагавалі на дэвальвацыю. Аналітыкі выказаліся, СМІ даюць інфармацыю, палітыкі маўчаць. Што стаіць за гэтым маўчаннем? Негалосная падтрымка афіцыйнага курсу ці адсутнасць уласнай думкі? Адказваюць лідэры апазіцыйных партый.
Палітычныя партыі ніяк не адрэагавалі на дэвальвацыю беларускага рубля. Гэта ўжо не першы падобны выпадак. Аналітыкі выказаліся, СМІ даюць інфармацыю, а палітыкі маўчаць. Мінулыя гады апазіцыйныя лідэры падвяргаліся крытыцы за маўчанне па пытаннях паставак у краіну газу, рэформы сістэмы адукацыі. Што стаіць за гэтым маўчаннем? Негалосную падтрымку афіцыйнага курсу ці адсутнасць уласнай яснай альтэрнатывы? Адказваюць лідэры апазіцыйных партый.
Анатоль Лябедзька, старшыня АГП: «Мы абмяркоўвалі з калегамі гэтую сітуацыю. І, безумоўна, у нас будзе пазіцыя. Яна будзе агучана літаральна цягам двух‑трох дзён, якія патрэбныя для некаторых узгадненняў. У АДС усё ж розныя структуры і мы паважаем пазіцыю кожнай з іх.
Пазіцыя ёсць у кожнага, але агульная будзе крышачку пазней».
Сяргей Калякін, лідэр ПКБ: «Сама па сабе дэвальвацыя не такая страшная для беларускай эканомікі. А вось што адбываецца ўслед, калі мяняюцца цэннікі, то гэта зусім іншая справа.
Усё, што адбылося, будзе ацэнена намі ў комплексе. Нельга было адразу рэагаваць,бо ва ўлады не было іншых магчымасцей. А вось сённяшнія дзеянні паказваюць, што ўсе эканамічныя праблемы ўлады будуць вырашаць за кошт простых людзей».
Вінцук Вячорка, намеснік старшыні Партыі БНФ: «
Мы не адмоўчваемся і не хаваемся. Рыхтуецца аб’ёмны і сур’ёзны дакумент.Пакуль што мы канстатуем: беларускі народ быў падмануты. А па‑другое, гэта апошнія захады ўлады прынятыя знянацку. Самае галоўнае, што адбылося — рашэнне было прынятае непразрыстае. Не было парламенцкіх, грамадскіх дыскусій. Тут альбо мы кажам, давайце не замінаць Аляксандру Лукашэнку, і саступім у бок, прыкрываючыся незалежнасцю. Альбо мы займаем сваю пазіцыю. Разам з тым, трэба разумець, што мы не выйдзем з эканамічнага крызісу без разняволення людзей і краіны».
Каментары