Грамадства55

«За нашу і вашу свабоду!». У Кіеве адзначылі Дзень Волі

Ужо традыцыйна беларусы, якія жывуць ва Ўкраіне, разам з украінскімі актывістамі ладзяць у цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасьці, акцыю салідарнасьці, прымеркаваную да Дня Волі, піша Радыё Свабода.

Арганізатарамі сёлетняй акцыі выступілі Беларускі цэнтар «Сябры», Рух салідарнасьці «Разам», Тактычная група «Беларусь», якая аб’ядноўвае беларускіх добраахвотнікаў, і міжнародны дабрачынны фонд «Валошка».

Удзельнікі акцыі зьвярталі ўвагу на супольныя старонкі беларускай і ўкраінскай гісторыі, калі фактычна адначасова аб незалежнасьці абвясьцілі Беларуская і Ўкраінская Народныя Рэспублікі. «Нашыя народы і тады, і цяпер — разам. Мы лічым за гонар разам з украінцамі бараніць незалежнасьць Украіны на ўсходзе», — дадаў беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў.

У сваю чаргу прадстаўніца Фонду «Валошка» Анжэла Душаева падзякавала беларусам за дапамогу Ўкраіне: «Яны кінулі сваю радзіму, свае сем’і і прыехалі ваяваць ва Ўкраіну, а цяпер некаторыя зь іх, як Ігар Кляўко, сядзяць у турмах. Мы мусім яго падтрымаць».

Асобна ўдзельнікі акцыі выказалі сваю падтрымку і ўкраінцу Паўлу Грыбу, асуджанаму ў Расеі на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі за нібыта спрыяньне тэрарыстычнай дзейнасьці. «Вельмі прыкра, што яго выкралі менавіта з тэрыторыі Беларусі», — адзначыла старшыня Беларускага цэнтру «Сябры» Галіна Сарочык.

У акцыі ўзялі ўдзел ад 30 да 50 чалавек, яна была санкцыянавана кіеўскай гарадзкой уладай.

Пасьля невялікага мітынгу на Майдане Незалежнасьці актывісты прайшлі па Храшчаціку на вуліцу Грушэўскага, дзе ўшанавалі памяць Міхася Жызьнеўскага(ён загінуў на пачатку 2014 году ў часе масавых акцыяў пратэсту), а таксама лідара Народнага Руху Ўкраіны Вячаслава Чарнавола, які трагічна загінуў у 1999 годзе.

У часе шэсьця ўдзельнікі акцыі скандавалі «Жыве Беларусь!», «Слава Ўкраіне!», «За нашу і вашу свабоду!».

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі70

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ16

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі70

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць