Свет1515

Прэзідэнтам Славаччыны ўпершыню стала жанчына

Лібералка Зузана Чапутова набрала 58% галасоў.

Другі тур выбараў адбыўся 30 сакавіка. У першым найбольш галасоў набралі адвакатка і грамадская дзеячка Зузана Чапутова і намеснік кіраўніка Еўракамісіі Мараш Шэфчавіч. Лібералка Чапутова мела 41 % галасоў. Сацыял-дэмакрат Шэфчавіч — 19 %.

Прэзідэнт у Славаччыне мае пераважна цырыманіяльныя функцыі, але абіраецца ўсеагульным галасаваннем.

Славаччына — 5-мільённая славянская краіна, што далучылася да НАТО пазней за сваіх суседзяў з Венгрыі, Чэхіі і Польшчы, бо спачатку ў ёй існаваў аўтарытарны рэжым. Славаччына зрабіла вялікі рывок у сваім эканамічным развіцці пасля далучэння да ЕС.

46-гадовая Чапутова — намесніца старшыні леваліберальнай партыі «Прагрэсіўная Славаччына». Яна ў разводзе, гадуе дваіх дзяцей. Яе апанент, дасведчаны, але не харызматычны кар'ерны дыпламат з вялікай практыкай працы ў Брусэлі, быў вылучаны ад сацыял-дэмакратычнай па эканамічнай пазіцыі, але кансерватыўнай у плане традыцый партыі «Шлях».

Чапутова зрабіла сабе імя як удзельніца кампаній у абарону навакольнага асяроддзя.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны37

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны37

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць