Мінчанка Алена Іванаўна звярнулася з прэтэнзіяй на прамую лінію з новым кіраўніком Фрунзенскага раёна Мінска Сяргеем Шкрудневым, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Яна скардзіцца на музыкаў, якія граюць у падземных пешаходных пераходах: часта музіцыруюць дапазна і вельмі гучна, замінаючы пры гэтым работнікам і наведвальнікам побач размешчаных кіёскаў і павільёнаў. На просьбы не ўключаць ўзмацняльнікі, па словах мінчанкі, не звяртаюць увагі. У прыклад прывяла пераходы каля станцыі метро «Каменная Горка».
Шкруднеў заўважыў, што магчымасць зарабіць творчасцю — не самы дрэнны варыянт баўлення часу для моладзі.
Але на ўсялякі выпадак адпаведныя службы вывучаць сітуацыю і, калі ёсць нейкія абмежаванні па ўзроўні шуму, падкажуць музыкам.
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары