Культура1212

Ва Украіне знайшлі надмагілле класіка беларускай літаратуры ФОТАФАКТ

У Чуднаве, што ў Жытомірскай вобласці, знайшлі надмагільную пліту пісьменніка ХІХ ст. Яна Баршчэўскага, аўтара «Шляхціца Завальні, або Беларусі ў фантастычных апавяданнях», паведамляе сайт chudnivnews.in.ua. 

Знайшлася пліта на прыватным падворку аднаго з гараджан. Мужчына распавёў, што яшчэ ў 2002 ці 2003 годзе капаў траншэю для газавай трубы і натыкнуўся на чыгунную пліту. Яна ляжала ў зямлі на глыбіні 50 сантыметраў. Важыла каля 30—35 кг.

10 гадоў пліта проста стаяла пад хлявом, а потым гаспадар цэментаваў двор і частку тэрыторыі вырашыў прыкрыць плітой. З часам іржа з пліты сцёрлася, і стаў бачны надпіс. Гаспадары лічылі, што ён зроблены па-нямецку. Аднак іх дачка чацвертакласніца Алена вырашыла пашукаць у інтэрнэце, каму належыць пахаванне. 

Хутчэй за ўсё, гэта пліта менавіта з магілы беларуска-польскага пісьменніка Яна Баршчэўскага: свае апошнія гады ён правёў у Чуднаве, дзе ў 1851 годзе памёр. На пліце змешчаны такі надпіс: «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей, пісьменнік натхненняў і пачуцця. Жыў цнатліва 70 год. Памёр 28 лютага 1851 года».

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?11

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра2

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць