Грамадства66

Лукашэнка: Хто будзе прэзідэнтам ва Украіне, вырашыць украінскі народ. Гэта не пытанне Трампа

«Не трэба дыктаваць».

Лукашэнка і Зяленскі падчас сустрэчы ў Жытоміры 4 кастрычніка 2019 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт заявы Дональда Трампа пра неабходнасць змяніць Уладзіміра Зяленскага, піша БелТА.

У Лукашэнкі спыталі, ці магчыма дасягнуць міру ва Украіне пры цяперашнім прэзідэнце краіны ў кантэксце нядаўніх заяў Дональда Трампа.

«Хочаце атрымаць ад мяне адказ як ад палітыка ці па сутнасці? Калі па сутнасці — гэта маё крэда — гэта не пытанне Трампа», — сказаў ён.

«Хто будзе прэзідэнтам ва Украіне, вырашыць украінскі народ», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Уладзімір Зяленскі ў свой час абяцаў прабыць на пасадзе кіраўніка дзяржавы толькі адзін тэрмін.

«Трэба выконваць абяцанні, — звярнуў увагу Лукашэнка. — На выбары трэба ісці. У гэтым Трамп мае рацыю: абяцаў — трэба выконваць абяцанні. Але толькі не трэба дыктаваць. Трампу не варта дыктаваць, як паступіць Украіне».

Таксама ён падкрэсліў, што завяршэнне канфлікту неабходнае і ў гэтым зацікаўленыя як Украіна, так і Расія, паколькі вайна прыводзіць да негатыўных наступстваў для абедзвюх краін.

«І гэты мір будзе. Калі не сёлета, то ў наступным годзе. Я абсалютна ў гэтым перакананы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары6

  • Indrid Cold
    16.10.2026
    MR. Credo
  • С.п.
    16.10.2026
    0101, браво, и моя высокая оценка статьи предполагает не одну статью, а еще и Ваш комментарий к ней.
  • ваван
    16.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць