Грамадства1212

Аляксандр Фядута пачаў працу ў прэстыжным польскім універсітэце

Літаратуразнаўцу і экс-палітвязня паклікалі навуковым супрацоўнікам у Ягелонскі ўніверсітэт, што ў Кракаве.

Аляксандр Фядута. Фота: «Наша Ніва»

«Мяне ўладкавалі на частку стаўкі пры кафедры літаратурнай культуры памежжа аддзялення паланістыкі. У якасці навуковага супрацоўніка ў статусе дацэнта я змагу займацца тым, што ведаю і люблю — пісаць артыкулы пра беларуска-расійска-польскае памежжа, маіх любімых філаматаў і розных асоб, звязаных са шляхам Адама Міцкевіча», — распавёў Фядута «Нашай Ніве».

Суразмоўца прызнаецца, што пасля калоніі моцна перажываў наконт таго, ці здолее паўнавартасна займацца навукай, «ці не адняла турма апошнія мазгі», але падтрымка і пазітыўныя водгукі калег даказалі, што тут усё ў парадку. 

Першы артыкул Фядуты, прысвечаны лёсу спадчыны Адама Міцкевіча ў архівах расійскай палітычнай паліцыі XIX стагоддзя, апублікавалі ў адным з самых прэстыжных літаратурных выданняў Польшчы — часопісе «Pamiętnik Literacki», — і ён атрымаў максімальную з магчымых ацэнку ў 100 пунктаў.

«У Польшчы дзейнічае так званая сістэма пунктаў — кожнаму твайму артыкулу прысвойваецца пэўная колькасць у залежнасці ад таго, на якой мове ты апублікаваўся, у якім выданні, у якой краіне і гэтак далей. Пазней гэтыя пункты падсумоўваюцца, і ад іх залежыць не толькі твой статус як навукоўцы, але і статус тваёй кафедры і ўніверсітэта агулам».

Цяпер у працы даследчыка знаходзіцца адразу некалькі артыкулаў — па тэме літоўскага складніка ў драматычнай трылогіі Аляксея Талстога, лёсаў Радзівілаў і Нясвіжскіх архіваў, творчасці вядомага польскага журналіста Юзафа Пшацлаўскага, які нарадзіўся ў Ружанах.

Артыкулы Фядута піша на рускай мове, з перакладам яму дапамагаюць калегі.

«Я па-польску і размаўляю, і чытаю, і нават дэкан забараніў мне выбачацца за маю «дрэнную» польскую, бо, на яго думку, яна ў мяне прымальная. Але ўсё ж навуковыя артыкулы павінен перакладаць дасведчаны чалавек».

Не выключана, што ў будучыні частковая стаўка на кафедры трансфармуецца для даследчыка ў поўную.

«Але цяпер для мяне актуальныя дадатковыя падпрацоўкі, так што я працягну выступаць з лекцыямі па Польшчы і блізкіх краінах».

Каментары12

  • Княства Жыве
    15.10.2026
    Сашка , глядзі ня перагні палку ))
  • Отец Засандалий
    15.10.2026
    Потужный взлёт карьеры.
  • 453543
    15.10.2026
    Паважаю яго. Чэснай працай зарабляе грошы на сваё жыццё. Радзімай, як некаторыя іншыя, не гандлюе.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць