Кіно55

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару

У Расіі выйшаў серыял «Сёмы гулец» пра складаны шлях тамтэйшага хакейнага клуба. У галоўнай ролі — зорка ютуба Антон Лапенка, а пад відам расійскіх гарадоў гледачу прадаюць пазнавальныя мінскія лакацыі. Сам серыял падазрона нагадвае папулярную камедыю «Тэд Ласа».

Фота: «Кінапошук»

Стрымінгавы сэрвіс «Кінапошук» прэзентаваў буйны серыял, які рускія кіношнікі рабілі разам з беларусамі. «Сёмы гулец» расказвае пра хакейны клуб «Будаўнік» з Валгаграда, які перажывае крызіс і ледзь не дажывае апошнія дні. Каб уратаваць яго, клічуць трэнера па фігурным катанні, з якога робяць дырэктара клуба — тую галоўную роль аддалі расійскай зорцы Антону Лапенку.

Беларусы пабачаць у серыяле шмат знаёмых мясцін, бо ў Мінску здымалі большасць натурных эпізодаў праекта — дзеянне ў іх адбываецца ў Валгаградзе і Самары. Вось, напрыклад, «Мінск-Арэна»:

Фота: «Кінапошук»
Фота: «Кінапошук»

А гэта — від на мінскія дахі ля плошчы Свабоды:

Фота: «Кінапошук»

Гэты ж кадр нагадвае знакаміты Чырвоны дворык у Мінску — недалёка ад яго якраз бачылі здымачную групу «Сёмага гульца»:

Фота: «Кінапошук»

Серыял, дарэчы, можна глядзець у беларускай агучцы.

«Сёмага гульца» параўноўваюць з папулярным амерыканскім серыялам «Тэд Ласа» — гэта таксама гісторыя пра тое, як трэнер ратуе крызісны спартыўны клуб, а яго спецыялізацыя не зусім адпавядае новай працы (Тэд Ласа, якога прыставілі да брытанскай футбольнай каманды, раней быў трэнерам па амерыканскім футболе).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • рыдлёўка
    16.10.2026
    расейцам Беларусь падаецца як Расея толькі у лепшым і дагледжаным выглядзе. Чаму так ? Таму што горадабудаўнікі, архітэктары у апошнія, і не толькі у апошнія гады з адкрыўшы рот змалёўвалі свае праекты з расейскіх журналаў, таму што выкарыстоўваецца аддзелачны матэр'ял на фасадах расейскіх фірм. Таму што уніфікавалі нарматывы, дарожныя знакі. Па гэтых дэталях ствараецца асяроддзе. Гэта адчуваецца калі перасякаеш польскую граніцу. У Беластоку не знімеш расейскі серыял, бо іншае.
  • Кино
    16.10.2026
    Обычная практика в кинематографе. Американцы регулярно снимают в Ванкувере и выдают его за Нью-Йорк. И весь мир смотрит. И никто не кричит про американских свиней.
    Киношники ищут подходящую натуру и где дешевле снять. Из Москвы до Минска ближе, чем до Самары. А перевозить огромную съёмочную группу и кучу оборудования дорого стоит.
  • логика
    16.10.2026
    Фильм Кристофера Нолана «Довод» (2020) примечателен тем, что значительная часть его сцен снималась в столице Эстонии, при этом Таллинн в картине «сыграл» не только самого себя, но также Киев и Осло.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць