Грамадства22

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»

Новым уласнікам гульнявой студыі «Леста», якая выдае ў Расіі праекты «Свет танкаў» і «Свет караблёў», стала кампанія АТ «Прамысловыя збудаванні».

Фота: Леста

Гаворка ідзе пра кансорцыум прыватных інвестараў, якія маюць намер развіваць гульнявую індустрыю ў Расіі. Пра гэта піша РБК са спасылкай на прэс-службу «Лесты».

Месяц таму Forbes паведамляў, што кампанію можа набыць былы пілот «Формулы-1» і бізнэсмен Мікіта Мазепін. У «Лесты» захаваўся офіс у Беларусі. У выніку яшчэ адным злучальным звяном паміж гульнявой студыяй і Мінскам магла стаць сям’я Мазепіных: бацька Мікіты — мільярдэр, асноўны акцыянер «Уралхіма» і былы саўладальнік «Уралкалія» Дзмітрый Мазепін, які нарадзіўся ў Беларусі, піша Office Life.

Аднак у выніку пакупніком стала АТ «Прамысловыя збудаванні», зарэгістраванае ў Маскве два гады таму. Інфармацыя пра заснавальнікаў кампаніі схаваная, але з 15 кастрычніка яе генеральным дырэктарам стаў фінансіст Захар Кіслы. Згодна з дакументамі, у кампаніі адзін супрацоўнік, а чыстыя страты за 2025 год склалі суму статутнага капіталу — 15 тыс. расійскіх рублёў.

Прадстаўнікі новага ўласніка ўжо заявілі, што вераць у стратэгію і кіраўнічую каманду кампаніі «Леста Ігры», падтрымліваюць як цяперашнія падыходы да развіцця існуючых гульняў, так і планы па запуску новых праектаў. Такім чынам, кіраўнічая каманда студыі «Леста Ігры» і стратэгія яе развіцця застануцца нязменнымі.

Пры гэтым новы ўласнік плануе інвеставаць не толькі ў распрацоўкі кампаніі «Леста Ігры», але і ў знешнія праекты:

«У бліжэйшыя тры гады мы разлічваем укласці ў развіццё гульнявой індустрыі да 10 млрд расійскіх рублёў (120 млн даляраў), у тым ліку праз стварэнне венчурнага фонду».

Нагадаем, што намеснік міністра фінансаў Расіі Аляксей Маісееў анансаваў продаж «Лесты» зацікаўленаму інвестару, які абыдзецца ў «вельмі вялікую суму».

Да 2022 года студыя была даччыным падраздзяленнем беларускай кампаніі Wargaming. Пасля сыходу апошняй з расійскага рынку студыя аддзялілася.

У пачатку чэрвеня 2025 года дзейнасць заснавальнікаў групы кампаній «Леста» ў Расіі прызналі экстрэмісцкай. Тады, паводле рашэння Таганскага раённага суда Масквы, актывы распрацоўшчыкаў «Свету танкаў», «Свету караблёў» і Tanks Blitz павінны былі перайсці дзяржаве. У выніку з лета 2025 года яны знаходзіліся ва ўласнасці Расмаёмасці.

Каментары2

  • Мінак
    16.10.2026
    а можна неяк вызначыць, якую сувязь мае гэты Захар з заснавальнікам Wargaming Віктарам Кіслым? чамусьці мне падаецца, што такім чынам ён вырашыў вярнуцца на расейскі рынак.
  • rip
    16.10.2026
    Памянем, гэты ёлуп даб'е танчыкі.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць