Вайна1010

Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў

Расійскага вайскоўца Аляксея Каралёва, раней асуджанага да 11 гадоў калоніі за наркагандаль, абвінавачваюць у забойстве шасцярых саслужыўцаў і вымагальніцтве. Як паведамляе The Insider, справу разглядаюць у Данецку. Асобы ўсіх меркаваных ахвяр удалося пацвердзіць дзякуючы базам «Медыязоны» і «Рускай службы Бі-бі-сі».

Аляксей Каралёў

Паводле звестак украінскага праекта «Хачу жыць», канфлікт адбыўся 24—25 кастрычніка 2025 года ў Харкаўскай вобласці. Прычынай стаў памылковы ўдар расійскага FPV-дрона па квадрацыкле, на якім ехалі вайскоўцы. Паміж байцамі 121‑га мотастралковага палка і разведчыкамі 27‑й мотастралковай брыгады ўзнікла сварка праз беспілотнік.

На наступны дзень, падчас новага сутыкнення, Каралёў, як мяркуецца, адкрыў агонь. Шасцёра вайскоўцаў загінулі, яшчэ двое атрымалі раненні.

Шасцёра вайскоўцаў, расстраляных Аляксеем Каралёвым

Сярод загінулых быў 22‑гадовы Радзівон Кравец. Паводле звестак The Insider, раней ён служыў у вайсковай часці № 71330, звязанай з 16‑м цэнтрам ФСБ, які займаецца радыёэлектроннай разведкай і кібераперацыямі. Пазней Кравец значыўся ў 27‑й мотастралковай брыгадзе.

Каралёў раней неаднаразова быў судзімы за крадзяжы, разбой і іншыя злачынствы. У 2023 годзе яго асудзілі да 11 гадоў калоніі асаблівага рэжыму за замах на збыт наркотыкаў у асабліва буйным памеры. Аднак пазней ён апынуўся на фронце.

Цяпер яму выставілі абвінавачанні ў забойстве дзвюх або больш асоб і вымагальніцтве. Судовыя пасяджэнні праходзяць у закрытым рэжыме.

Каментары10

  • усе б так
    13.10.2026
    Дзякуй за службу, баец. Здароўя загінулым.
  • Filipp
    13.10.2026
    "Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў"©
    Нейкі "Джон Уік")
  • Якая сумная навіна, гыыыы)
    13.10.2026
    Мінус 6 акупантаў.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна43

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна43

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць