Грамадства127127

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек

«Святлана Георгіеўна здзейсніла падлог і выдала маю ініцыятыўную групу за сваю», — заяўляе блогер.

Сяргей Ціханоўскі. Скрыншот: Краіна для жыцця / Youtube

Блогер Сяргей Ціханоўскі ў чарговым стрыме даў ацэнкі ролі сваёй жонкі, лідаркі дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай.

«Хто такая Святлана Ціханоўская? — задаў ён пытанне сам сабе. — Гэта быў проста тэхнічны кандыдат, за якога прагаласавалі ўсе беларусы, што былі супраць Лукашэнкі.

Працэнт тых, хто галасаваў менавіта за саму Святлану Георгіеўну, нікчэмна малы, бо яе ніхто нават не ведаў. Ведалі толькі, што гэта жонка блогера, сапраўднага кандыдата Сяргея Ціханоўскага, якога ЦВК не зарэгістраваў. І менавіта таму, здзейсніўшы падлог і выдаўшы маю ініцыятыўную групу за сваю, Святлана Георгіеўна зарэгістравалася тады кандыдатам.

А зарэгістравалі яе толькі таму, што яна не ўяўляла для рэжыму ніякай пагрозы: не мела ні прыхільнікаў, ні палітычнага досведу, нічога, нават уласнай каманды».

На думку былога палітвязня, у Святланы Ціханоўскай ёсць пэўная легітымнасць ад Еўрасаюза, «але легітымнасці ад беларусаў як такой няма зусім». Яе на думку Ціханоўскага, «зусім трошкі: каляофісныя структуры ды некалькі неабыякавых чалавек».

Каб дадаць той самай «легітымнасці», Сяргей Ціханоўскі прапанаваў стварыць назіральную раду вакол Офіса — «узяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты, лідараў пратэсту, сімвалаў рэвалюцыі і стварыць з іх назіральную раду ў адной арганізацыі, якую можна было б назваць Аб'яднаны офіс дэмакратычных сіл». Як ён мяркуе, туды маглі б увайсці Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Валерый і Вераніка Цапкалы, Сяргей і Святлана Ціханоўскія, Зянон Пазняк, Павел Севярынец, Павел Латушка, Наталля Радзіна, а таксама Мікола Статкевіч — «калі ён зможа бяспечна ўдзельнічаць».

На думку Ціханоўскага, такі аб'яднаны офіс атрымаў бы «значна большы давер, чым проста офіс аднаго тэхнічнага кандыдата».

Каментары127

  • Ха, лол
    16.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • • . •
    16.10.2026
    з такім зачосам і вушамі нагадвае 🐵
  • Доктор
    16.10.2026
    Шизофрения с нарциссизмом это классика. 5 лет издевательств безграмотным быдлом и вышел новый тихоновский. Больной потерянный и обиженный человек.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць