Вайна3939

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім

Ён заявіў, што мірнае пагадненне з Расіяй, калі яго ўвогуле заключаць, будзе падпісана ўжо без удзелу цяперашняга ўкраінскага лідара.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв’ю тэлеканалу Newsmax заявіў, што не хоча мець спраў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паколькі лічыць, што той не жадае дамаўляцца з Расіяй. Адбіццё наступу на Кіеў у пачатку поўнамаштабнага ўварвання ён назваў шанцаваннем, піша «Украінская праўда».

Паводле слоў Трампа, Зяленскі нібыта «не той чалавек, з якім нам варта мець справу». Ён заявіў, што мірнае пагадненне з Расіяй, калі яго ўвогуле заключаць, будзе падпісана ўжо без удзелу цяперашняга ўкраінскага лідара.

«Ён не хоча дамаўляцца. Ён кажа, што хоча дамовіцца, але гэта не так. Не, я не вялікі прыхільнік Зяленскага», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Трамп таксама заявіў, што першапрычынай вайны было прэзідэнцтва Барака Абамы, падчас якога Украіну нібыта «прымусілі аддаць Крым».

Кіраўнік Белага дома назваў часова акупаваны паўвостраў «найпрыгажэйшым кавалкам зямлі», з усіх бакоў акружаным акіянам.

«Крым — гэта, безумоўна, самая каштоўная частка Украіны. З чатырох бакоў — акіян. Менавіта так. Найпрыгажэйшы кавалак зямлі. Я забудоўшчык. Я ведаю… я дакладна разбіраюся ў добрай зямлі», — заявіў Трамп.

У інтэрв’ю Трамп назваў ганьбай удары Сіл абароны Украіны па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах.

«Я хачу, каб Зяленскі спыніўся, і я хачу таго самага ад Пуціна. Цяпер, калі вы кажаце мне, што Зяленскі зноў наносіць удары па НПЗ, то ўсё, чаго ён гэтым дасягае, — гэта павышэнне сусветных цэн на нафту. Я лічу, што гэта проста ганьба».

Акрамя таго, паразу расійскага бліцкрыгу пад Кіевам у 2022 годзе амерыканскі лідар спісаў на ўмовы надвор’я.

«Але тады меркавалася, што гэта будзе вельмі хуткая, ведаеце, вельмі хуткая вайна. І калі вы памятаеце, як танкі рухаліся па шашы проста на Кіеў, то, калі б генерал, які, відавочна, быў не вельмі добрым генералам, не павярнуў направа на сельскагаспадарчыя ўгоддзі, наскрозь прамоклыя праз наймацнейшыя дажджы ў Кіеве… то ім (украінцам), мабыць… Я не ведаю, ці можна назваць гэта шанцаваннем, ці не, шчыра кажучы», — сказаў Трамп.

На думку кіраўніка Белага дома, Зяленскі павінен пайсці на саступкі Пуціну, бо Масква мае значна большы мабілізацыйны рэсурс у вайне на знясіленне.

«Праўда ў тым, што Расія — велізарная краіна, і Расія можа страціць мільён чалавек, а за імі стаяць яшчэ многія мільёны людзей», — заявіў Трамп.

Каментары39

  • %
    16.10.2026
    Ен наўпрост кажа, што не мае ніякай магчымасьці ўздейнічаць на Пуціна і Расею, і прызнаецца, што і не будзе мець ніколі. А паколькі ім раней было сказана вельмі шмат глупства, былі дадзены вельмі амбітныя і адначасова безадказныя абяцаньні спыніць вайну, то хочацца ці не, але трэба неяк выкручвацца. Пагатоў здзейсьнена вельмі тупая і непрадуманая вайна супраць Ірана, якая каштавала усяму сьвету вялікімі праблемамі ў сферы энэргетыкі. Але ж прызнацца, што ты дурань і балабол, ну ... хто на такое здольны (давайце шчыра - шмат такіх людзей якія б адкрыта заявілі - так я дурань і балабол і я павінен сысьці свінапасам на ферму). І вось што рабіць гэтаму дурню зараз, у якога праз пару тыдняў выбары, дзе будзе вырашацца лес таго нечуванага і памылковага даверу яго уладзе? Правільна - трэба усяляк выкручвацца, плясьці лухту, маніць, крычаць, сварыцца. Ен тое і робіць. Але на вялікі жаль - свой рэйтынг і выбары ен спрабуе ратаваць жыцьцямі украінцаў і Украіны. Але ж зноў такі паўтару - побач з Украінай есьць і іншы балабол - ЭЗ, які таксама шмат трындзіць, але вынік ад трындзяжу на сеньня куды меншы чым павінен быць
  • Пеця
    16.10.2026
    Трамп i пазьняк перажываюць за здзелку з пуцiным i расейскiя нафтаперапрацоўшчыя заводы. Ганьба якой свет не вiдзеў
  • Dr.Pepper
    16.10.2026
    Trump is digging a pit for himself with such devotion

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі8

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»3

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі125

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару4

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?12

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі8

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць