Здарэнні22

У Маладзечне выкрадальнікаў знайшлі па кавалках чыпсаў

Фота абласной міліцыі

У Маладзечне ўгоншчыкаў машыны знайшлі па крошках ад чыпсаў.

Як паведамляе абласная міліцыя, пра знікненне аўтамабіля заявіў 60-гадовы мясцовы жыхар. Паводле слоў мужчыны, 35-гадовая «Аўдзі» знаходзілася на стаянцы (страты ён ацаніў на 1400 рублёў). Ён быў упэўнены, што яна нікога не зацікавіць — дзверы былі не зачынены, ключ знаходзіўся ў замку запальвання. Аднак уначы легкавік знік. Неўзабаве на адной з вуліц у прыватным сектары «Аўдзі» знайшлі.

Па салоне аўтамабіля былі раскіданыя чыпсы, і на гэта звярнулі ўвагу аператыўнікі. Міліцыянеры даведаліся, хто ў тую ноч іх купляў — у раённым цэнтры гандлёвых кропак не так шмат. На запіс камеры відэаназірання адной з аўтазаправак трапіла машына, якую шукалі. На ёй пад'ехалі двое мужчын, якія купілі піва, чыпсы і з'ехалі. Аднаго з іх апазналі — месяц таму яго прыцягвалі да адказнасці за хуліганства (камянямі разбіў вокны ў двух дамах у адной з вёсак).

Угоншчыкам аказаўся 23-гадовы мясцовы жыхар, беспрацоўны, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконныя дзеянні, звязаныя з аўтамабілямі. Ён распавёў, што ў той вечар быў у стане алкагольнага ап'янення, пазнаёміўся з такім жа п'яным 59-гадовым мужчынам. Яны працягвалі ўжываць алкаголь, а пасля вырашылі пакатацца на чужой машыне. Пакаталіся, пакінулі яе і сышлі. Цяпер за гэты ўчынак давядзецца адказваць.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі плануюць забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах44

Беларуса, які кінуў дзіця галавой аб падлогу ў «Шарамеццева», прызналі неадэкватным2

У Навагрудку каторую ноч фіксуецца незвычайная з'ява5

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць