Відавочца выратаваў матацыкліста, які ўпаў на рэйкі за секунду да прыбыцця цягніка ВІДЭА
85-гадовы Іржы Душка не заўважыў апушчаны шлагбаўм і ўляцеў у яго на вялікай хуткасці.
Відавочца выратаваў пенсіянера, які на матацыкле урэзаўся ў шлагбаўм і ўпаў на рэйкі на чыгуначным пераездзе каля станцыі ў Чэхіі. Інцыдэнт адбыўся 21 красавіка гэтага года, але мясцовая паліцыя апублікавала кадры толькі цяпер.
85-гадовы Іржы Душка, мабыць, не заўважыў апушчаны шлагбаўм і ўляцеў у бар'ер на высокай хуткасці. Пажылы байкер і яго жалезны конь апынуліся на рэйках. Пры гэтым хутка ўстаць мужчына не змог. На шчасце, да яго прыбег мінак і сцягнуў з рэек за імгненне да прыбыцця цягніка. Відавочца выратаваў і яго матацыкл.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары