Здарэнні2020

З'явілася ВІДЭА, як гомельская міліцыя жорстка заламала дзядулю. УУС: «Гэта тэатр аднаго акцёра!» 

Відавочцы знялі на відэа затрыманне пажылога мужчыны ў Гомелі. Бачна, як ён спрабуе збегчы ад міліцыі з крыкамі, што нікуды не паедзе. Але ж супрацоўнікі ўсё ж заломваюць мужчыну і адзяваюць на яго кайданкі.

Спачатку ў cеціве з’явілася версія, што 67-гадовага мужчыну так жорстка затрымлівалі нібыта толькі за тое, што ён не паспеў перайсці дарогу на зялёнае святло.

Але міліцыя Гомеля пракаментавала відэа, назваўшы паводзіны мужчыны «тэатрам аднаго акцёра».

«18 чэрвеня, праехаўшы рэгуляванае скрыжаванне, інспектар убачыў мужчыну з каляскай, які пераходзіў праезную частку ў неналежным месцы. Пра які зялёны сігнал можа ісці гаворка, калі да найбліжэйшага святлафора больш за 70 метраў. Ён перасек палосы руху аўтатранспарту і стаяў на краі раздзяляльнай паласы, адразу за агароджай, — паведамілі міліцыянты. —

Службовая машына спынілася, і інспектар паспяшаўся да мужчыны, які рэальна мог стаць прычынай ДТЗ. Спыніўшы інтэнсіўны паток транспарту, міліцыянт праводзіў пешахода назад на тратуар.

Інспектары карэктна і неаднаразова прасілі парушальніка прайсці ў службовы аўтамабіль, каб разабраць сітуацыю з парушэннем ПДР. Але мужчына павёў сябе неадэкватна. Стаў моцна крычаць, адмаўляць факт парушэння. У рэшце рэшт ён пабег да тралейбуса.

Супрацоўнікі ДАІ дагналі і затрымалі правапарушальніка, ужыўшы фізічную сілу і спецыяльныя сродкі, даставілі яго ў найбліжэйшае аддзяленне міліцыі».

Таксама міліцыя падкрэсліла, што 67-гадовы жыхар Добрушскага раёна мае за спіной шэраг судзімасцяў, у тым ліку за злоснае хуліганства, абразу і пагрозу забойствам. Акрамя таго, ён неаднаразова прыцягваўся за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў. У гэтым спісе - дробнае хуліганства, непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка органаў унутраных спраў і двойчы пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы.

У гэты раз на парушальніка зноў склалі адміністрацыйныя пратаколы за пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць