Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што ў Дзень незалежнасці краіны 4 ліпеня, на вуліцах Вашынгтона будзе прадэманстравана ваенная тэхніка, у тым ліку і танкі. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN.

«У нас будзе выдатнае 4 ліпеня ў Вашынгтоне. Такога яшчэ не было, яно будзе асаблівае … Я збіраюся прысутнічаць там, і я хачу сказаць некалькі слоў: у нас будуць самалёты, найлепшыя ў свеце знішчальнікі і іншыя самалёты таксама. І ў нас будзе некалькі танкаў», — заявіў гаспадар Белага дома.

Як паведаміла CNN крыніца ў Пентагоне, у дэманстрацыі могуць быць задзейнічаны некалькі знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў F-35.

«З танкамі даводзіцца быць вельмі асцярожнымі, таму што дарогам звычайна не падабаецца, калі на іх цяжкія танкі. Так што нам прыйдзецца паставіць іх у вызначаных месцах. Але ў нас ёсць найноўшыя танкі «Шэрман» і найноўшыя танкі «Абрамс», - адзначыў Трамп.

Па дадзеных USA Today, тэхніку плануецца размясціць уздоўж Нацыянальнай алеі ў Вашынгтоне, якая пралягае ад будынка кангрэса да мемарыяла 16-му прэзідэнту ЗША Аўрааму Лінкальну. Сёлета мерапрыемства з нагоды Дня незалежнасці ЗША вырашылі назваць «Салют Амерыцы» і прысвяціць амерыканскім вайскоўцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0