Грамадства5959

У Віцебску збіралі подпісы пад прашэннем да Пуціна 

Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця «Славянскага базару ў Віцебску» прыхільнікі «русского мира» зладзілі ў самым цэнтры горада пікет са зборам подпісаў пад зваротам да Уладзіміра Пуціна з просьбай аднавіць Савецкі Саюз.

Пікет праходзіў пад чатырма сцягамі — Беларусі, Расіі, СССР і сцягам з георгіеўскімі палосамі, паведамляе vitebskspring.org. Жанчына, якая збірала подпісы, назвалася грамадзянкай Расійскай Федэрацыі. На яе вопратцы быў прышпілены значок руху «НОД» («Национально-освободительное движение»).

«Мы, грамадзяне былых рэспублік СССР, выступаем з патрабаваннем адмены незаконнага рашэння аб ліквідацыі СССР. Неабходна паставіць пытанне аб вяртанні да межаў 1991 года, замацаваных міжнароднай супольнасцю па выніках Другой сусветнай вайны», —- гаворыцца ў звароце на імя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

«Мы патрабуем правесці расследаванне, што ж гэта адбылося ў 1991 годзе? Чаму нашу Айчыну так лёгка разваліў Гарбачоў і яго памагатыя? Для таго, каб усё гэта адбылося законна, павінен быў прайсці ўсенародны і ўсесаюзны рэферэндум. Каб кожная рэспубліка заявіла, што яна хоча выйсці са складу СССР. А гэтага не было», — патлумачыла сэнс ініцыятывы жанчына.

Пікетоўцы не толькі збіралі подпісы, але і раздавалі мінакам бясплатную газету «Нацыянальны курс».

Да пікетоўцаў падыходзіў намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын. Ці папярэджваў ён іх аб незаконнасці правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў цэнтры гораду — невядома, але міліцыя людзей са сцягамі не затрымлівала.

Каментары59

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV6

Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе

У Расіі супрацоўніцы бара, што зрабіла «кальян на кулічы», далі рэальны тэрмін — тры гады20

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць