Грамадства

Кіраўніку ўпраўлення ідэалогіі Гарадзенскага аблвыканкаму адмоўлена ва ўездзе ў Польшчу

Візавы аддзел Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні адмовіў у выдачы візаў таксама кіраўніку карпункту Агульнанацыянальнага тэлебачання М. Меллячэнку. Чаму?

Візавы аддзел Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні адмовіў у выдачы візаў таксама кіраўніку карпункту Агульнанацыянальнага тэлебачання М. Меллячэнку. Чаму?

Кіраўнік ўпраўлення ідэалогіі Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімір Амелька ўласнаручна запоўніў анкету для атрымання шматразовай паўгадавой візы для поездкаў у Польшчу, але атрымаў адмову. Пра гэта «Нямецкай хвалі» паведаміў кіраўнік візавага аддзелу консульства ў Гародні Януш Дамброўскі.

Упраўленне ідэалогіі на чале з Амелькам брало непасрэдны ўдзел у рэалізацыі планаў па дзяржаўным захопе грамадскай арганізацыі «Саюз палякаў Беларусі«. Нагадаю, што летась Міністэрства юстыцыі Беларусі не прызнала вынікаў сакавіцкага з’езду СПБ. Пад кантролем мясцовых уладаў быў праведзены паўторны з’езд і абранае лаяльнае кіраўніцтва Саюзу палякаў. Афіцыйная Варшава рашуча асудзіла ўмяшальніцтва дзяржавы ў справы грамадскай арганізацыі.

Кіраўнік упраўлення ідеалогіі Уладзімір Амелька цягам многіх гадоў курыруе дзейнасць СМІ і грамадскіх арганізацыяў. За час яго працы ў Гарадзенскай вобласці былі зачыненыя ўсе прыватныя грамадска-палітычныя выданні, акрамя «Газеты Слонімскай». За савецкім часам Амелька працаваў у Гарадзенскім абкаме кампартыі ў сектары друку, радыё і тэлебачання. Уладзімір Амелька збіраўся на свята беларускай культуры ў Беласток. Каментаваць адмову ў атрыманні візы ў Польшчу ён не можа. Паводле яго словаў, прычына яму не вядомая.

Не атрымаў візу ў Польшчу таксама і карэспандэнт Агульнанацыянальнага тэлебачання Мікалай Меллячэнка. Ён з’яўляецца аўтарам многіх матэр’ялаў, якія, на думку польскага боку, распальваюць міжнацыянальную варожасць. Акрамя таго, Меллячэнка выступіў сведкам па справе, якую ўзбудзіла Ўпраўленне расследаванняў Гарадзенскага Упраўлення унутраных справаў у адносінах да актывістаў не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў. Іх абвінавачваюць у пагрозах дырэктару Шчучынскага Дому палякаў у ліпені мінулага году і на працягу некалькіх месяцаў неаднойчы выклікалі на допыты. Гэтая крымінальная справа была двойчы прыпыненая, але пакуль не закрытая. А ў пашпартах абвінавачваемых актывістаў анулявалі дазвольныя штампы на выезд за мяжу.

Нямецкая хваля

Каментары

Цяпер чытаюць

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі46

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Усе навіны →
Усе навіны

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі46

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць