Улада66

Спіс 26-ці

Паводле камітэта ў падтрымку рэпрэсаваных «Салідарнасць», 26 студэнтаў, якія вучацца за мяжой, не могуць уехаць у Беларусь.

Паводле звестак камітэта ў падтрымку рэпрэсаваных «Салідарнасць», 26 студэнтаў, якія вучацца за мяжой па розных адукацыйных праграмах, не могуць уехаць у Беларусь з-за праблем з арміяй альбо з прычыны магчымага палітычнага пераследу. Такую лічбу назваў 30 студзеня на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» Антон Каліноўскі. На яго думку, гэтых маладых людзей таксама можна лічыць палітычнымі рэпрэсаванымі, бо ў Беларусі парушаюцца іх правы.

Лідэр маладзёжнай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» Міхаіл Пашкевіч, асуджаны ў 2008 годзе за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, паведаміў, што над некалькімі фігурантамі гэтай справы навісла пагроза завядзення крымінальных спраў. «У прыватнасці, нам вядома, што могуць быць заведзены новыя крымінальныя справы на Таццяну Цішкевіч, Арцёма Дубскага, Міхаіла Крывава, Аляксея Бондара. Усе яны знаходзяцца за мяжой і не рызыкуюць вяртацца ў Беларусь, каб не трапіць пад новыя рэпрэсіі», — сказаў М.Пашкевіч.

Ён зазначыў, што ўжо доўгі час за межамі Беларусі знаходзіцца актывіст апазіцыі Мікіта Сасім, якога спрабавалі забраць у армію адразу ж пасля збіцця супрацоўнікамі АМАПа на акцыі апазіцыі. «Апрача таго, Сасім меў судзімасць, а ваенкамат, нягледзячы на гэты фактар, пачаў працэдуру прызыву», — заявіў М.Пашкевіч.

Палітык звярнуў увагу на тое, што дастаўлены 30 студзеня ў ваенную часць транспартных войскаў у Жодзіне актывіст міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Дзмітрый Федарук таксама мае палітычную судзімасць.

Тым не менш, яго прызвалі — хоць іншых людзей з судзімасцямі не прызываюць.

«Усё гэта сведчыць аб тым, што наша армія таксама прымяняе двайныя стандарты да маладых людзей, якія прызываюцца для тэрміновай службы», — лічыць М.Пашкевіч.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць