Здарэнні22

«Ён так хацеў пабыць дома з Карынкай і Міланкай…» Жыхар Валожына недарэчна загінуў на трасе ў Германіі

«Ён не хацеў ехаць у гэты рэйс», — расказвае Дзяніс Іваноў, зводны брат дальнабойшчыка, які загінуў 23 ліпеня на Нямеччыне.

Аляксандру Сакаловічу было 36 гадоў. Ён з год таму ўладкаваўся кіроўцам у кампанію Girteka Logistics, ездзіў у міжнародныя рэйсы.

Перад сваім апошнім рэйсам скардзіўся зводнаму брату, што не хоча ехаць у гэту паездку.

«Хачу дома з Карынкай і Міланкай пабыць», — казаў ён напярэдадні. Карына і Мілана — гэта яго дочкі, старэйшай было шэсць гадоў, малодшай чатыры», — расказвае Дзяніс Іваноў.

Аб тым, што здарылася ў Германіі, сям’і паведамілі на наступны дзень. Патэлефанавалі прадстаўнікі фірмы, дзе працаваў Аляксандр.

А пасля прачыталі пра здарэнне ў інтэрнэце. На сайце NDR.de распавядаецца пра тое, што аварыя адбылася 23 ліпеня ў 7:20 на трасе А7, каля павароту да вёскі Дрыспенштэдт, што недалёка ад горада Хільдэсхайма ў Германіі.

На ўзбочыне дарогі стаяла фура, кіроўца якой мяняў прабітае кола. Два афіцэры паліцыі выставілі патрульныя аўтамабілі ў першай паласе трасы і агарадзілі гэта месца маячкамі.

У тым жа кірунку па дарозе ехаў грузавік, кіроўца якога не заўважыў небяспечнае месца і ўрэзаўся ў патрульную машыну, якая ад удару заехала ў прыпаркаваную фуру. Паміж аўтамабілем паліцыі ды грузавіком і знаходзіўся кіроўца. Яго заціснула паміж дзвюх машын.

Мужчыну даставілі ў бальніцу, але ад атрыманых траўмаў ён памёр.

«Жонцы Аляксандра паведамілі, што памёр ён каля пяці гадзін вечара. Дастаўкай цела займаецца фірма, у якой працаваў Саша. Калі яго прывязуць у Беларусь, мы не ведаем. Учора прыязджаў прадстаўнік фірмы, маці падпісала даверанасць на атрыманне цела. Ён сказаў, што Сашу прывязуць не раней, чым праз тыдзень. Бедны наш Саша, якая недарэчная смерць…» — кажа Дзяніс Іваноў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя6

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Ёханес Клэба заваяваў шосты залаты медаль на Алімпіядзе-2026 і 11‑ы ў кар'еры

Фіца: Славакія прыпыніць пастаўкі электраэнергіі ва Украіну, калі Кіеў будзе перашкаджаць пастаўкам нафты праз «Дружбу»3

Выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу10

Другакласнік у Германіі падаў заяўку на вакансію інспектара дзіцячых пляцовак. І яго амаль узялі!

«Не толькі ад грыпу або кавіду». Навукоўцы з ЗША распрацоўваюць універсальную вакцыну ад усіх тыпаў лёгачных інфекцый

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя6

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць