Здарэнні99

Шэрлак Холмс нервова курыць убаку

Міліцыя шукае аўтара надпісу «5700» на пакеце соку «Садочак», у якім 3 ліпеня ў Мінску была знойдзена выбуховая прылада.

Следства па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 г. шукае чалавека, які мог нанесці аўтаручкай надпіс «5700» на двухлітровым пакеце апельсінавага соку «Садочак», дзе была замаскаваная выбуховая прылада b якая не спрацавала.

Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама.

Нагадаем, выбуховая прылада была знойдзена 3 ліпеня. Надпіс быў нанесена на пярэднюю паверхню пакета шарыкавай ручкай з пастай сіняга або чорнага колеру.

Міліцыя просіць адгукнуцца грамадзян, якія маглі б

апазнаць гэты надпіс або свой почырк на пакеце ад соку. Таксама просіць звярнуцца тых, хто з лютага па ліпень 2008 года набываў апельсінавы сок «Садочак» (ёмістасцю два літры) коштам менавіта 5.700 рублёў:
следства цікавіцца часам і месцам набыцця названага соку за гэтую цану. Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.

Кантактныя тэлефоны: 102; 227‑02‑21; 227‑44‑19; 8‑029‑356‑02‑02 (velcom); 8‑029‑616‑20‑85 (velcom); 8‑029‑133‑95‑35 (velcom).

Паведамленне таксама можна пакінуць на інтэрнет‑сайтах ГУУС Мінгарвыканкама (http://www.guvd.gov.by/) або Міністэрства ўнутраных спраў (http://www.mvd.gov.by/).

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку32

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Усе навіны →
Усе навіны

З уласным басейнам. На «Грушаўцы» адкрываецца дзіцячы сад ад камерцыйнага забудоўшчыка5

У Беларусі сталі прадаваць банкаўскія карткі на запраўках і ў супермаркетах10

Самая вялікая беларускамоўная гімназія ў Мінску адзначыла 35‑гадовы юбілей7

Памёр Ілля Жалезнякоў — беларус, якому ў Польшчы перасадзілі сэрца3

Пуцін: Расія ў любым выпадку зойме Данбас і Наваросію57

Дарадца Ціханоўскай сустрэўся ў Вашынгтоне з прадстаўніком Дзярждэпа, які ўдзельнічаў у вызваленні беларускіх палітвязняў8

Трэнд у Новай Баравой: бірузовыя аўто пад колер фасадаў выклікалі ажыятаж у сацсетках11

Беларускія артысты напружыліся: з Новага года яны не змогуць працаваць як ІП — прыйдзецца аддаваць дзяржаве больш грошай8

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку32

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць