Свет22

Расійскі рэжысёр, затрыманы па справе аб «масавых беспарадках», трапіў у рэанімацыю

Рэжысёр тэлеканала «Доктар» Дзмітрый Васільеў знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане, піша РІА Навіны.

СМІ ў пятніцу паведамілі пра затрыманне 43-гадовага рэжысёра тэлеканала «Доктар» па справе аб «масавых беспарадках» пасля акцый. Паводле СМІ, Васільеў, які пакутуе на цукровы дыябет, стаў 13-м фігурантам крымінальнай справы.

«У рэанімацыі, стан цяжкі, тэмпература 36,4», - сказалі ў даведачнай бальніцы.

У Васільева інсуліназалежны дыябет, яму давялося выклікаць «хуткую», бо неабходныя прэпараты ў яго забралі ў міліцыі.

«У яго інсуліназалежны дыябет, ён у АУС яшчэ рабіў ін'екцыі пры мне, а ў СК яму не аддалі гэтыя прэпараты, паколькі спасылаліся на тое, што прэпараты пазначаны як канфіскаваныя прадметы, пасля гэтага яго адвезлі ў ізалятар, дзе да раніцы цукар падняўся да 37, прыйшлося выклікаць «хуткую», - паведаміла адвакатка Васільева.

Мітынгі «За свабодныя выбары» прайшлі ў Маскве і іншых гарадах Расіі 14 ліпеня, 27 ліпеня, 3 жніўня і 10 жніўня. Паліцыя затрымала за розныя парушэнні агулам каля 2 тысяч чалавек. Следчы камітэт РФ пачаў крымінальныя справы аб масавых беспарадках і нападах на прадстаўнікоў улады, прайшлі затрыманні.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея13

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

Медыя з тэлевізійнага пула Белага дома падтрымалі тэлеканал CNN у канфлікце з Трампам. Не застаўся ўбаку і Fox News8

Уладальнікі «Тры цаны» запускаюць у Беларусі новую гандлёвую сетку з беларускай назвай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея13

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць