Культура5656

Выратаваць Дарвіна

Восем дзён да 200-гадовага юбілею бацькі эвалюцыйнай тэорыі, Чарльза Дарвіна, газета “Гардыян” паведамляе пра апытанне, якое даводзіць, што палова брытанцаў не вераць у эвалюцыю. 50 адсоткаў з 2000 апытаных засведчылі, што не прымаюць тлумачэнняў Дарвіна наконт развіцця біялагічных відаў, да якіх навукоўцам залічаныя таксама людзі. 22 адсоткі дадалі, што вераць, што “свет стварыла нейкая найвышэйшая істота”. Адно 25 працэнтаў з апытаных зазначылі, што тэорыя Дарвіна - слушная.

Апытанне ладзілася ў рамках “году Дарвіна”, які сёлета адзначае навуковая грамада Вялікабрытаніі з нагоды 200-годдзя вялікага ангельца і 150-годдзя - з часу публікацыі кнігі “Паходжання відаў”.

Вынікі апытання пацвярджаюць думку навуковых колаў, што нядбалае выкладанне тэорыі эвалюцыі ў школах і чынная дзейнасць рэлігійных арганізацыяў, спрыяюць таму, каб вера пра кропкавае стварэнне свету Творцам заставалася па-ранейшаму дарэчнай і актуальнай таксама ў 21 стагоддзі. На канферэнцыі ў нямецкім Дортмундзе, падчас якой навукоўцы з усяго свету абмяркоўвалі розныя аспекты тэорыі эвалюцыі, прафесар біялогіі з універсітэту Сасэкс Джэймс Вільямс зазначыў, што “мяркуючы па тым, як нядбала выкладаюць тэорыю эвалюцыі ў школе, вынікі апытання не здзіўляюць”. Прафесар таксама выказаўся наконт самога пытання “Ці верыце вы ў эвалюцыю?”: “Паводле сутнасці такое пытанне – крэацыянісцкае (крэацыянізм цвердзіць, што жыццё на Зямлі разглядаецца як створанае Творцам або Богам - заўв. “НН”.). Тэорыю эвалюцыі трэба прымаць або не прыймаць дзякуючы пераканаўчым доказам, а не верыць у яе”.

Каментары56

Цяпер чытаюць

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы10

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый78

Расійская спявачка Таццяна Буланава стала студэнткай беларускай ВНУ5

Беларускія цукеркі з алкаголем сталі праблемай у Расіі7

Лукашэнка прапанаваў Літве перамовы16

У Іванаўскай вобласці Расіі ўпаў самалёт Ан-22 Міністэрства абароны РФ6

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма21

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць актуалізаваць абарончыя дзеянні Беларусі8

Мільярдэр Андрэй Бабіш прызначаны прэм'ер-міністрам Чэхіі2

У Гродне ўпершыню пройдзе піўны фестываль3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы10

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць