Эканоміка99

Латвія вырашыла дазволіць закуп электрычнасці з Астравецкай АЭС, гэта ўсхвалявала літоўцаў

Літва абвінаваціла Латвію ў тым, што яна збіраецца закупляць беларускую электраэнергію ў абыход літоўскага байкоту, паведамляе LETA. Кабінет міністраў Латвіі ўчора ўхваліў паведамленне Міністэрства эканомікі, у якім ведамства прапанавала купляць электраэнергію, у тым ліку і беларускую, з Расіі. Пра канфлікт піша delfi.lv.

Да гэтага часу краіны Балтыі закуплялі электраэнергію ў трэціх краін праз Літву. Там быў адкрыты гандаль з Беларуссю. Аднак з-за будаўніцтва Беларускай АЭС Літва вырашыла спыніць міжгранічны гандаль: суседзі асцерагаюцца, што АЭС у Астраўцы небяспечная.

Каб знізіць рызыкі, Міністэрства эканомікі Латвіі і прапанавала адкрыць міжгранічны гандаль электраэнергіяй паміж Латвіяй і Расіяй.

Гэта ўсхвалявала літоўцаў. Былы міністр энергетыкі Арвідас Сякмокас сказаў парталу 15min.lt, што электраэнергія з БелАЭС будзе паступаць і ў Літву, толькі здзелкі будуць заключаць латышы. Кіраўнік парламенцкай Камісіі па энергетыцы і гарманічным развіцці Віргіліюс Падзярыс сказаў, што навіны з Латвіі выклікаюць занепакоенасць і, па ўсёй верагоднасці, гэта адкрые рынак для электрычнасці з БелАЭС.

Намеснік дзяржсакратара Міністэрства эканомікі Дзінтарс Кауліньш парталу Delfi патлумачыў, што Літва прыняла нацыянальнае рашэнне, якое ўплывае на Латвію і Эстонію і ў яго ёсць два негатыўныя аспекты. Па-першае, закрыццё мяжы Літвы і рашэнне не адкрываць іншую мяжу прывядзе да зніжэння аб'ёму электраэнергіі і яе цана вырасце, па меншай меры, на 5%. Па-другое,

усе тры краіны Балтыі плануюць да 2025 года стаць незалежнымі ад беларускай і расійскай электрычнасці. Каб праект сінхранізацыі з Еўропай прайшоў паспяхова, адносіны з усходнімі суседзямі лепш не абвастраць, лічаць у ведамстве. Так як закупка электраэнергіі будзе адбывацца праз біржу Нордпул, то «нельга прагназаваць, адкуль менавіта ідзе электраэнергія», адзначыў Кауліньш.

Намеснік дзяржсакратара Мінэканомікі падкрэсліў, што перш чым прыняць гэтае рашэнне, Латвія параілася з суседзямі і Еўрапейскай камісіяй, аднак ёй не ўдалося прыйсці да адзінага меркавання з Літвой.

Як ужо паведамлялася, Літва ў размовах з Латвіяй і Эстоніяй планавала падняць пытанне байкоту электраэнергіі, вырабленай на Астравецкай АЭС у Беларусі. Прэзідэнт Літвы Гіта Наўседа паказаў, што Літва не хоча ціснуць у гэтым пытанні, аднак калі на гэтай АЭС адбудзецца аварыя, то наступствы на сабе адчуе ўвесь рэгіён, не толькі Літва. На гэта прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс адказаў, што бяспека Астравецкай АЭС — абсалютны прыярытэт для Латвіі, бо АЭС знаходзіцца недалёка ад Латвіі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць