Культура1010

У Івянцы працуе незвычайны дом-музей мастака-самавучкі ФОТЫ

«У цесця не было на чым маляваць. Ён маляваў карціны на сценах, дзвярах, на печцы. Дзякуючы гэтаму, мы маем дом-музей», — распавядае зяць івянецкага мастака Апалінарыя Пупко Генадзь Варатніцкі.

Ён цяпер праводзіць экскурсіі па доме, у якім гадавалася яго жонка, дзе жыў і працаваў мастак Апалінарый Пупко, дзе спыняўся Міхаіл Фрунзе. А дом пабудаваў яшчэ бацька Апалінарыя Пупко каля 150 гадоў таму.

Гэты дом у Івянцы не заўважыць немагчыма: яго трымаюць на сваіх плячах драўляныя атланты — праца Апалінарыя Пупко.

Апалінарыя Пупко лічаць адным са старэйшых у Беларусі разьбяроў па дрэве. Але яго натхнялі і гліна, і фарбы, і нават вугельчыкі.

Нарадзіўся Апалінарый Пупко ў 1893 годзе. І ўсё яго доўгае жыццё (а памёр ён у 1984 годзе ва ўзросце 91 года), акрамя двух гадоў вучобы ў мінскай гімназіі, было звязана з Івянцом.

«Цесць не меў мастацкай адукацыі, але з дзяцінства любіў маляваць. За ўсё сваё творчае жыццё Апалінарый Пупко так і не атрымаў ніводнага звання, ніводнага дакументальнага прызнання сваіх творчых заслуг. Але яго ведалі. Яму прапаноўвалі вялікія грошы за свае працы, але ён не любіў расставацца са сваімі шэдэўрамі. Яго драўлянымі скульптурамі быў застаўлены ўвесь дом. З яго замалёвак складаліся цэлыя сямейныя альбомы — ён маляваў і дачок, і жонку. І Міхаіла Фрунзе».

Напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі Міхаіл Фрунзе некалькі месяцаў кватараваў у доме Пупко пад прозвішчам Міхайлаў.

«Аднойчы, ідучы па Івянцы, Міхаіл Фрунзе зацікавіўся незвычайнымі драўлянымі постацямі, якія ўпрыгожвалі дом і вароты, зайшоў у хату. Фрунзе спытаўся пра мастака, што стварыў гэтую прыгажосць, а пасля вырашыў пасяліцца ў дзіўнай хаце. Кажуць, што малады Апалінарый нават хадзіў у будучага рэвалюцыянера ў пісарах. І даведаўся пра сапраўднае прозвішча свайго знаёмага і яго ўдзел у рэвалюцыі, толькі калі ўбачыў у газетах фотаздымак былога пастаяльца. А на памяць пра гэтае незвычайнае знаёмства ў Апалінарыя Пупко застаўся падораны Міхаілам Фрунзе наручны гадзіннік, які мы захоўваем як сямейную рэліквію», — расказвае Генадзь Варатніцкі.

У доме-музеі да сёння стаіць ложак, на якім спаў Фрунзе. За Савецкімі часамі ў дом да Пупко прыязджалі школьнікі на экскурсію, палядзець, дзе жыў таварыш Фрунзе. З тых часоў Апалінарый Пупко завёў гасцявую кнігу, дзе яго госці пакідалі свае водгукі. Дачка і зяць Пупко захоўваюць гэтую традыцыю, і сёння ўсім наведнікам прапануюць пакінуць свой водгук у чарговым томе гасцявой кнігі. Дарэчы, у гэтых кнігах пакінулі свой аўтограф Уладзімір Караткевіч і Адам Мальдзіс.

Пасля смерці Апалінарыя Пупко засталося некалькі соцень яго твораў: скульптур, барэльефаў, карцін і малюнкаў.

«Цесць маляваў усюды. На сценах, на дзвярах, на столі. Дзякуючы гэтаму, мы маем сёння гэты музей. Таму што пасля смерці мастага яго жонка распрадала большую частку яго прац. Частка творчай спадчыны знаходзіцца ў раённых музеях. Раней увесь дом быў распісаны рукой майстра, але дом стары, мы вымушаныя былі рабіць рамонт, закрываць некаторыя яго працы», — расказвае Генадзь.

З цягам часу падтрымліваць будынак у добрым стане ўсё цяжэй і цяжэй.

«Мы нават хацелі прадаць дом музею, але нам прапанавалі такую смешную суму, здаецца, тысяч 20 даляраў. Ды ў Івянцы так каштуюць звычайныя хаты. А тое, што ўся хата распісаная мастаком, гэта нават не ўлічылі ў кошт. Таму даводзіцца самім усімі сіламі падтрымліваць гэты дом», — дзеліцца цяперашні гаспадар.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны18

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну21

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць