Лёлік Ушкін. Левым вокам22

Валютная выбранніца

Для выратавання эканомікі краіны неабходна спыніць скупку даляраў і еўра насельніцтвам, цвердзяць чыноўнікі і банкіры. Цікава было б, каб да кампаніі падключыліся і айчынныя грошы. Фельетон Лёліка Ушкіна.

Для выратавання эканомікі краіны неабходна спыніць скупку даляраў і еўра насельніцтвам, цвердзяць чыноўнікі і банкіры. Цікава было б, каб да кампаніі падключыліся і айчынныя грошы. Фельетон Лёліка Ушкіна.

Не веру! Халтура!

Харэограф сцэны з балету Я.Глебава «Выбранніца», выяўленай на сторублёўцы, псіхаваў. Цяпер купюра, на якой працавала яго трупа, знаходзілася ў пенсіянеркі Н. Да моманту, калі старая пачыкільгае ў гастраном па хлеб, заставаліся лічаныя гадзіны. У момант разліку купюра мусіла вонкава адпавядаць усім патрабаванням Нацбанку. Аднак цяпер нічым падобным і не пахла: замест вядомай сцэны, дзе барадач у атачэнні балерынаў бадзёра падкідае гераіню, на банкноце назіраўся бардак. Артысты, спрабуючы настроіцца, вяла хадзілі па сцёртай паперцы туды‑сюды.

У дадатак да хаосу, апісанага вышэй, на білет Нацбанку раптам вываліўся мужчына з кейсам, якога ў лібрэта яўна не было.

— Што робяць чужыя на купюры? — зароў харэограф.

Мужчына падышоў бліжэй: «Прабачце, вы рэжысёр сцэны з «Выбранніцы» на білеце Нацбанку нумар Гн9629787? Я ад Пракаповіча… Мы інфармуем усе білеты Нацбанку. Ёсць інструкцыя: перадухіляць валютна‑абменныя аперацыі. Калі вашу купюру будуць мяняць на даляры — уцякайце са сцэны. Тады выява на банкноце не будзе адпавядаць вонкавым стандартам. Разумееце? Касір абменніка падумае, што яна фальшывыя, і ўгода будзе сарваная».

У пастаноўшчыка, які даўно выношваў асабістыя творчыя планы, загарэліся вочы: «Нашто ўцякаць? Мы можам сцэну з аднаго майго спектаклю…»

«Не, — катэгарычна адрэзаў чыноўнік. У вас чалавечы калектыў, а на іншых купюрах будынкі і панарамы гарадоў. Адзіны спосаб змяніць выгляд такіх банкнот у выпадку іх абмену — частковы дэмантаж. Спецыяльныя брыгады ўжо закладаюць пад аб’екты дынаміт. Уяўляеце, што будзе, калі мы бабахнем «Летні амфітэатр ў Віцебску» з дзесяцітысячнай? Не дай Бог ваша купюра будзе побач… Усіх асколкамі накрые. На ўсякі выпадак дайце артыстам распісацца за тэхніку бяспекі.

Рэжысёр папоўз да артыстаў. А чыноўнік у душы добрым словам згадаў шалёную інфляцыю 1990‑х, якая вынесла з рынку першыя «зайчыкі». На іх былі выяўленыя выключна жывёлы. Пры ўсей фантазіі, ён не мог уявіць, якім чынам мог бы растлумачыць ласю з банкноты «50 капеек», што такое рэгіянальная рэзервовая валюта, даляр, еўра і выданне «Советская Белоруссия», прымусовая падпіска на якое свеціць парнакапытнаму, калі ён не падпарадкуецца інструкцыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю7

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю7

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць