Мінскія байкеры са сваімі гадаванцамі запусцілі мімімішны флэшмоб у інтэрнэце ФОТЫ
Мінскія байкеры вырашылі змагацца са стэрэатыпам, што яны грубыя і злыя людзі самым нечаканым спосабам.
У інстаграме запусцілі своеасаблівы флэшмоб, каб паказаць, што за матацыклетным шлемам, татуіроўкамі, скураным адзеннем і жалезнымі матацыкламі хаваюцца добрыя людзі, якія вельмі моцна любяць сваіх хатніх гадаванцаў.


Першай фотаздымкам з сабакам падзялілася зоапсіхолаг Вера Ількевіч:
«Я заўважыла, што амаль ва ўсіх маіх сяброў-байкераў ёсць фота, дзе іх гадаванец сфатаграфаваны ў матацыклетным шлеме. Таму і вырашыла паказаць шырокай грамадскасці, наколькі гэта міла», — расказала Вера «Нашай Ніве».


У флэшмоба з’явіўся свой хэштэг #мотахвосцікі



Каментары