Свет55

Беларускія «кіберпартызаны» адправілі ў адстаўку топ-менеджара «Аэрафлота»

Намеснік гендырэктара «Аэрафлота» па інфармацыйных тэхналогіях Антон Мацкевіч пакінуў сваю пасаду. Гэта адбылося пасля маштабнай атакі беларускіх хакераў, якая паралізавала працу найбуйнейшага расійскага авіяперавозчыка гэтым летам.

Як паведамляе газета «Коммерсантъ», Мацкевіч быў звольнены ў сярэдзіне снежня. Хоць афіцыйна кампанія заяўляе аб звальненні «па ўласным жаданні», крыніцы ў галіне наўпрост звязваюць гэтую адстаўку з паспяховай кібератакай, якую 28 ліпеня здзейснілі групоўкі Silent Crow і беларускія «Кіберпартызаны».

Тады ў выніку ўзлому сістэм «Аэрафлот» быў вымушаны адмяніць дзясяткі рэйсаў, што прывяло да каласальных страт і рэпутацыйнага ўдару.

Беларускія «Кіберпартызаны» пазней раскрылі дэталі аперацыі, паказаўшы на поўную безабароннасць расійскага авіягіганта: супрацоўнікі выкарыстоўвалі састарэлыя версіі Windows, а іх паролі былі занадта простымі для ўзлому.

У «Аэрафлоце» спрабуюць захаваць твар і хваляць Мацкевіча, там кажуць, што пры ім адбыўся «істотны рывок у развіцці IT-кірунку кампаніі ў частцы імпартазамяшчэння і рэалізацыі стратэгіі лічбавай трансфармацыі групы».

Але эксперты адзначаюць, што менавіта беларускія хакеры паказалі рэальны стан інфармацыйнай бяспекі ў кампаніі. Адстаўкі Мацкевіча чакалі яшчэ летам, адразу пасля таго, як «Кіберпартызаны» публічна выкрылі хібы ў абароне сістэм перавозчыка.

Паводле звестак групы «Кіберпартызаны», расійская авіякампанія «Аэрафлот» удзельнічала ў арганізацыі вайсковых авіяперавозак. 

Атака беларускіх кіберпартызанаў нанесла «Аэрафлоту» шкоду на 10—50 мільёнаў даляраў. 

Каментары5

  • Лёлік з-пад Лімасола
    25.12.2025
    цеўцель, ты?
  • Chance
    25.12.2025
    Яны таксама садзейнічалі арышту Аль Капоне
  • Ёсік
    25.12.2025
    Хлопцы, у расеі хай задушацца, вы б куды грошы лукашэнкаўскага статку схавалі, вось гэта была б перамога.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя10

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы2

Багацейка з TikTok перад смерцю захацела пакінуць беларускаму пенсіянеру спадчыну на паўмільёна даляраў — той пагадзіўся4

Беларуска стварыла ў Варшаве жаночы кніжны клуб, дзе знаходзяць сябровак6

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках9

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў14

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі9

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра6

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя10

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць