Улада2525

Намеснік дзяржсакратара ЗША абраў для размовы Статкевіча і Шушкевіча

Намеснік дзяржсакратара ЗША Дэвід Хейл позна ўвечары 17 верасня правёў сустрэчу з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных палітычных сіл Беларусі. «Каб выказаць цвёрдую прыхільнасць Амерыкі да абароны чалавечай годнасці і фундаментальных дэмакратычных прынцыпаў», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні амерыканскага пасольства.

Фота пасольства ЗША.

На сустрэчы прысутнічалі лідар БНК Мікалай Статкевіч, былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч, прадстаўнікі БХД Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі, лідары Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і Аляксей Янукевіч, старшыня «Справядлівага свету» Сяргей Калякін, дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і Ганна Канапацкая, прадстаўнік «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў, праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

Мікалай Статкевіч і Станіслаў Шушкевіч мелі магчымасць правесці кароткую размову са спадаром Хейлам. «Сустрэча была кароткай, нас адразу папярэдзілі, што часу мала, таму персанальная размова будзе толькі з двума прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў — мной і Станіславам Шушкевічам», — расказвае Мікалай Статкевіч.

«Я падзякаваў спадару Хейлу, што ён сустракаецца не толькі з Лукашэнкам, але і з ягонымі праціўнікамі. Я сказаў, што для 80—90% беларусаў, якія цяпер супраць Лукашэнкі, вельмі важны факт гэтай сустрэчы. Важна, што Амерыка стаіць на сваёй пазіцыі падтрымкі дэмакратыі і свабоды па ўсім свеце.

Сам спадар Хейл у сваім выступе сказаў аб пазітыўнасці рашэння пра пасольства. Маўляў, будзе больш людзей, якія змогуць працаваць і з грамадзянскай супольнасцю. Ён пацвердзіў маральную пазіцыю ЗША аб тым, што каштоўнасці свабоды застаюцца нязменнымі», — адзначыў лідар БНК.

Намеснік дзяржасакратара ЗША Дэвід Хейл наведваў Беларусь 17 верасня. Ён правёў сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнка, а таксама наведаў урочышча Курапаты, дзе ўсклаў кветкі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць