Культура33

Першы дабрачынны «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» пройдзе ў Мінску 14 снежня

14 снежня ў Мінску ўпершыню адбудзецца дабрачынны венскі баль у адпаведнасці з устаноўленымі ЮНЭСКА крытэрамі. Арганізатарамі балю выступаюць кампанія А1 і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Мерапрыемства пройдзе пад патранатам Пасольства Аўстрыі ў Беларусі.

«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» працягне традыцыю правядзення знакамітых венскіх баляў у розных гарадах Еўропы: цяпер да іх ліку далучыцца і Мінск. Імпрэза стане адраджэннем беларускіх звычаяў балявання і ў той жа час дапаможа жыхарам горада далучыцца да бальных традыцый Вены.

Мікалай Брэдзелеў.

«Кампанія А1 заўсёды бачыла сваю місію ў тым, каб наладжваць сувязь паміж людзьмі — на самых розных узроўнях і ў самых розных сэнсах: ад выключна тэхнічных аспектаў да актыўнай міжнароднай культурнай камунікацыі. Менавіта таму мы сумесна з нашымі партнёрамі вырашылі сёлета пачаць традыцыю правядзення ў Мінску дабрачынных венскіх баляў. Гэта адзін з самых вядомых і самых прыгожых сімвалаў сталіцы Аўстрыі — краіны, якая мае асаблівае значэнне для нашай кампаніі як часткі еўрапейскага холдынгу А1 Telekom Austria Group», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі A1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.

Месцам правядзення балю стане Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Ён быў абраны не выпадкова: будынак, дзе сёння размяшчаецца Купалаўскі тэатр, ладзіў падобныя вечарыны яшчэ 130 гадоў таму. Таму правядзенне «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» стане свайго роду адраджэннем бальных традыцый Мінска.

Злева направа: Павел Латушка, Антон Бладзік і Алаізія Вёргеттэр.

«Купалаўскі тэатр ганарыцца сваёй гісторыяй старэйшага тэатра Беларусі. Сёлета мы адзначаем 100-ы сезон, і нам вельмі прыемна, што ў час святкавання юбілею мы можам не толькі згадваць даўнія традыцыі, але з дапамогай нашых партнёраў вярнуць адну з іх у родныя сцены», — адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Павел Латушка.

Традыцыя правядзення венскіх баляў існавала яшчэ ў першай палове XIX стагоддзя, калі Вена была сталіцай Аўстрыйскай, а пасля Аўстра-Венгерскай імперыі і славілася балямі пры двары дынастыі Габсбургаў. У сучаснай гісторыі венскія балі на чале з Венскім оперным балем праводзяцца ад 1956 года. ЮНЭСКА ўнесла іх у спіс нематэрыяльнай спадчыны і зафіксавала крытэрыі, якім павінны адпавядаць баль, каб мець права называцца венскім.

«Беларусь і Аўстрыю звязвае працяглае і прадуктыўнае супрацоўніцтва ў палітыцы, эканоміцы і культуры. Прыемна, што гэта партнёрства існуе не толькі ў выглядзе сухіх лічбаў і статыстыкі, але і праяўляецца ў выглядзе такіх яскравых імпрэз як баль. І беларусы, і аўстрыйцы падзяляюць любоў да вытанчанага танца. Бальныя традыцыі нашых краін уяўляюць сабой частку шырокай і разнастайнай пан-еўрапейскай культуры. Спадзяюся, «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» стане знакавай падзеяй у культурным календары Мінска. Баль аб'яднае Беларусь і Аўстрыю і запомніцца яго ўдзельнікам мноствам радасных момантаў. Мая задача як пасла Аўстрыі ў Мінску — даць гасцям свята магчымасць адчуць унікальную атмасферу венскага бальнага сезона», — адзначыла пасол Аўстрыі ў Беларусі Алаізія Вёргеттэр.

Пасол Аўстрыі ў Беларусі Алаізія Вёргеттэр.

«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» будзе праведзены ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі ЮНЭСКА: з дапамогай Пасольства Аўстрыі ў Беларусі да падрыхтоўкі вечара прыцягнуты аўтарытэтныя аўстрыйскія эксперты. Яны акажуць кансультацыйную падтрымку і дапамогуць у рашэнні галоўнай задачы — вызначэнні і падрыхтоўцы дэбютантаў: юнакоў і дзяўчат, якім, згодна традыцыі венскіх баляў, належыць адкрыць праграму масавым выкананнем паланэзу.

Адна з адметных рыс венскіх баляў — іх дабрачынны характар. Не стане выключэннем і «Венскі баль з А1 у Купалаўскім»: 50% сродкаў ад продажу квіткоў на яго пойдуць на дапамогу праекту «SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь» і яго падапечным — дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў ці рызыкуюць страціць яе праз неспрыяльныя сацыяльныя фактары.

Квіткі на «Венскі баль з A1 у Купалаўскім» паступяць у продаж на пачатку лістапада. Дакладную дату і іншыя навіны падрыхтоўкі да балю можна даведацца на сайтах a1.by, kupalauski.by і bmeia.gv.

Аб праекце «SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь»

Гэта недзяржаўная дабрачынная арганізацыя, створаная ў 1991 годзе для рашэння сацыяльна значных пытанняў у сферы аховы дзяцінства. Член Міжнароднай арганізацыі SOS-Kinderdorf International, якая дзейнічае ў 135 краінах свету.

У Беларусі працуюць тры сацыяльна-педагагічныя ўстановы адукацыі «SOS-дзіцячыя вёскі»: у Бараўлянах, Мар’інай Горцы і Магілёве. Першая з іх — «SOS-дзіцячая вёска Бараўляны» — з’явілася ў 1995 годзе пры падтрымцы аўстрыйскіх інвестараў. У гэтых вёсках сіроты замест дзіцячых дамоў жывуць ва ўтульных катэджах і выхоўваюцца ў SOS-сем'ях па 5-7 чалавек пад наглядам SOS-мамы. Усяго ў Беларусі існуе каля 30 такіх сем’яў для амаль 300 дзяцей.

У рамках 100-га сезона Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы распачаў праект «Купалаўскі адкрывае сэрца». На гэты момант каля 300 дзяцей з SOS-дзіцячых вёсак наведалі некалькі спектакляў Купалаўскага тэатра.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»14

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Вясной пад Гроднам збіраюцца адкрыць «Стары горад»2

Немаўля на Гомельшчыне назвалі Дабрыня Мікіціч9

Гэтыя краіны публічна падтрымліваюць Інфанціна, а гэтыя — супраць

Расійскі пенсіянер загінуў на вайне. Затое яго сястры-беларусцы пашанцавала — атрымала адну пятую «Лады»

Чаму ў мінскім метро дзверы вагона часта зачыняюцца перад самым носам пасажыраў? Адказвае машыніст2

Лукашэнка заявіў, што злавіў 54‑кілаграмовага сома на Прыпяці. У папярэдняй байцы гэты ж сом важыў 57 кг12

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

Руіны касцёла ў Бабруйску бясплатна аддалі «кашальку» Лукашэнкі Аляксандру Зайцаву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»14

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць