Пускаць дадатковыя цягнікі на пахаванне Кастуся Каліноўскага, якое адбудзецца 22 лістапада ў Вільні, беларуская чыгунка не плануе.

У кантакт-цэнтры беларускай чыгункі адказалі, што цягнікі 22 лістапада будуць хадзіць у звычайным рэжыме.
«Раніцай, 22 лістапада, у Вільню адправяцца два цягнікі з выездам з Мінску ў 7.35 і 10.30. Усё па звычайным раскладзе», — распавялі «Нашай Ніве» на чыгунцы.
Каментары