Свет44

Улады Даніі ўхвалілі будаўніцтва ўчастка газаправода, па якім пойдуць пастаўкі нарвежскага газу ў Польшчу

Рэалізацыя інвестыцыі дазволіць узмацніць энергетычную бяспеку Польшчы і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, паведамляе Польскае радыё.

.

Дацкі міністр па пытаннях клімату, энергетыкі і паставак ухваліў будаўніцтва марскога ўчастка газаправода Baltic Pipe, паведаміла Дацкае агенцтва па энергетыцы.

«Міністр клімату, энергетыкі і паставак сёння выдаў дазволы кампаніі Energinet на будаўніцтва ўчастка трубаправода, які праходзіць па кантынентальным шэльфе Паўночнага мора і праз праліў Малы Бельт, а таксама дазволы для кампаніі Gaz —System на будаўніцтва ўчастка, які праходзіць уздоўж кантынентальнага шэльфа Балтыйскага мора», - гаворыцца ў паведамленні.

Dziennik Gazeta Prawna нагадвае, што Baltic Pipe - гэта стратэгічны праект, рэалізаваны ў Польшчы кампаніяй Gaz-System, а ў Даніі - кампаніяй Energinet. Яго мэта - стварэнне новага шляху для паставак прыроднага газу з Нарвегіі на рынкі Даніі, Польшчы і суседніх краін.

Рэалізацыя гэтай інвестыцыі дазволіць узмацніць энергетычную бяспеку Польшчы і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ды паспрыяе павышэнню канкурэнтаздольнасці польскага рынку газу.

Газаправод зможа пастаўляць 10 млрд кубічных метраў газу ў год у Польшчу і 3 млрд кубічных метраў паліва з Польшчы ў Данію. Меркаваны этап будаўнічых работ пачнецца ў 2020 годзе. Пастаўкі прыроднага газу з радовішчаў на нарвежскім кантынентальным шэльфе павінны быць магчымымі з кастрычніка 2022 года.

Аператар па перадачы газу Gaz-System з'яўляецца стратэгічнай кампаніяй для польскай эканомікі. Яна адказвае за перадачу прыроднага газу і адмініструе найважнейшымі газаправодамі ў Польшчы, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць