Пакаёўка гатэля знайшла ў нумары забытую Лэдзі Гага сукенку — і цяпер можа разбагацець
Пышная лавандавая сукенка спявачкі Лэдзі Гага, якая згубілася пасля цырымоніі ўзнагароджання «Залаты Глобус», з'явілася ў продажы. Пра гэта паведамляе Independent.

Выраблены на замову люксовым брэндам Valentino строй выстаўлены на таргі аўкцыённым домам Nate D. Sanders за восем тысяч даляраў. Лот належыць пакаёўцы лос-анджэлескага гатэля Beverly Hilton Сары Карэа (Sara Corea), якая адпрацавала там 24 гады.
Карэа знайшла сукенку ў гасцініцы 8 студзеня і адразу ж аднесла яе ў бюро забытых рэчаў. За мінулыя месяцы сапраўдная гаспадыня сукенкі не абвясцілася, і жанчыне дазволілі пакінуць яе сабе.
Паводле інфармацыі прадстаўнікоў аўкцыёну, да іх паступалі чуткі, што строй мог быць скрадзены, аднак у ходзе расследавання кіраўніцтва гатэля пацвердзіла, што ён сапраўды некалькі месяцаў захоўваўся ў бюро забытых рэчаў.
Каментары