Свет22

Украіна ўвяла спецрэжым у зоне канфлікту на тэрыторыі Данбаса. Што ён прадугледжвае? 

Украіна ўвяла спецыяльны рэжым у зоне ўзброенага канфлікту на тэрыторыі Данбаса. Ён часткова абмяжоўвае правы грамадзянаў і пашырае паўнамоцтвы ўкраінскіх вайскоўцаў, паведамляе Радыё Свабода. 

Мясцовым жыхарам, у прыватнасці, забараняецца заязджаць або выязджаць з зоны правядзення аперацыі ўкраінскіх войскаў. Забараняецца таксама «наведваць лясныя масівы», праводзіць фота- і відэаздымкі, а таксама «захоўваць, выкарыстоўваць ці перамяшчаць» любую зброю, у тым ліку зарэгістраваную. Акрамя гэтага, забароненыя палёты беспілотных і лёгкаматорны лятальных апаратаў, а таксама выкарыстанне любых радыёстанцый у транспартных сродках.

Украінскія вайскоўцы пры гэтым атрымліваюць права на прымяненне зброі супраць «асобаў, якія ўчынілі або здзяйсняюць правапарушэнні», правяраць дакументы ў насельніцтва, надглядаць асабістыя рэчы мясцовых жыхароў, у выпадку службовай неабходнасці выкарыстоўваць іх транспарт, а таксама займаць іх дамы і іншыя памяшканні.

З чым звязана ўвядзенне рэжыму, не паведамляецца. Ён пачаў дзейнічаць яшчэ 28 кастрычніка, але афіцыйна камандаванне ўкраінскіх войскаў паведаміла пра яго толькі сёння.

Раней стала вядома, што ў пасёлку Залатое на ўсходзе Украіны пачалося развядзенне сіл бакоў канфлікту. Чакаецца, што працэс зойме месяц. Вывад узбраенняў — вынік дамоўленасцей трохбаковай кантактнай групы. Масква называла развядзенне сіл умовай для новага саміту ў «нармандскім фармаце», правядзення якога дамагаецца Украіна.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг павітаў намаганні, накіраваныя на развядзенне сіл у Залатым. Ён заявіў пра гэта ў сераду на брыфінгу з віцэ-прэм'ерам Украіны па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Дзмітрыем Кулебам. Столтэнберг адзначыў, што НАТА імкнецца да выключна дыпламатычнага вырашэння канфлікту на ўсходзе Украіны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе38

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць