Здарэнне адбылося сёння прыкладна ў 9.45, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
Кіроўца «БМВ», рухаючыся па пр-це Пераможцаў, пры ўздыме на ўнутранае кальцо МКАД не ўлічыў ўмовы надвор'я і стан дарожнага пакрыцця, не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі і перакуліўся.
У салоне знаходзіўся пасажыр (кіроўца і пасажыр былі прышпіленыя рамянямі бяспекі). Пацярпелых няма.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Каментары