Улада3434

Давыдзька: Час ужо перастаць вучыць Беларусь жыць па чужых правілах

Фота Волі Афіцэравай

Такое меркаванне БелТА выказаў старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», абраны ўчора дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька.

«Наша краіна, як ніякая іншая, за апошні час зрабіла вялікі рывок, пазбаўляючыся ад падвойных стандартаў, якія ўжываліся ў адносінах да нас. Тое, што дазволена Амерыцы ці Японіі, нават не абмяркоўваецца, што там, да прыкладу, прымяняецца такая мера, як смяротнае пакаранне. Ці, дапусцім, амерыканскае заканадаўства аб выбарах, якое прадугледжвае, што наогул можна галасаваць выдалена, па камп'ютары, як папала, — яго ніхто нават не смее крытыкаваць.

Беларусь жа з'яўляецца нейкім палігонам, як школьнік, якога ўсе павучаюць, як жыць.

Час ужо даваць адпор, ставіць на месца тых назіральнікаў і іншых дзеячаў, якія лічаць, што можна грубейшым чынам ўмешвацца і парушаць наша заканадаўства», — сказаў Генадзь Давыдзька.

Паводле яго слоў, нетактоўныя паводзіны некаторых назіральнікаў на выбарчых участках былі наўмыснымі.

«Усё гэта зроблена не для таго, каб гэтыя выбары былі справядлівымі, а для таго, каб паказаць сябе, сваю нейкую зацікаўленасць і смеласць, неяк праславіцца. Калі б яны клапаціліся аб захаванні закона, Канстытуцыі і сутнасці выбараў, яны б паводзілі сябе зусім па-іншаму, — адзначыў Генадзь Давыдзька. — Яшчэ раз падкрэслю: да нас ставяцца, як да нейкіх нядбайных вучняў, што не жадае вучыцца.

Павучаць нас лічыцца нармальным, а пра Еўропу ніхто нават і не надумае казаць. Быццам бы, як аксіёма, што ўсё, што робіцца там, усе каштоўнасці — непарушныя, верныя. Але гэта прыдумала сама Еўропа. А да нас, нашым традыцыям і нашаму заканадаўству, калі ласка, праяўляйце павагу».

Каментары34

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду6

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду6

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць