Соевыя прадукты, якія многія прыхільнікі здаровага харчавання ўжываюць у якасці замены мяса і каровінага малака, могуць сур'ёзна шкодзіць здароўю, піша выданне Health.News са спасылкай на высновы французскіх навукоўцаў.
Аўтары даследавання прааналізавалі 55 прадуктаў з соі, у тым ліку дэсерты, соусы і напоі і высветлілі, што ў соі вельмі высокі ўзровень фітаэстрагенаў, здольных уплываць на гарманальны фон, а ў асобных выпадках нават правакаваць узнікненне анкалагічных захворванняў.
Небяспеку ў соі таксама ўтойваюць гербіцыды, якімі апырскваюць культуру. У СААЗ гэтыя рэчывы класіфікуюцца як «верагодны канцэраген».
Акрамя таго ў соі ўтрымліваюцца элементы, якія зніжаюць засваенне кальцыю, жалеза, цынку, магнію і бялку. Больш за тое, яны блакуюць сінтэз гармонаў шчытападобнай залозы, правакуюць гіпатэрыёз і анкалогію.
Раней даследчыкі з Тафцкага ўніверсітэта ў ЗША высветлілі, што анкалагічныя захворванні нярэдка ўзнікаюць з-за незбалансаванай дыеты, у якой занадта шмат перапрацаванага мяса і цукру, а круп, садавіны, гародніны і малочных прадуктаў недастаткова.
Каментары