Улада1717

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў добрасуседскіх адносінах з ЕС, але без папярэдніх умоваў

Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні ўзаемапаважлівых і добрасуседскіх адносін з Еўрапейскім саюзам. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрамі замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і Фінляндыі Пека Хаавіста, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка заявіў, што Беларусі цікавы перадавы вопыт Еўрасаюза ў многіх сферах, але для пачатку трэба завяршыць працэс фарміравання дагаворна-прававой базы і падпісаць падрыхтаваныя дамовы.

«Беларусь вельмі зацікаўлена ў выбудоўванні ўзаемапаважлівых, добрасуседскіх адносін не толькі з Еўрапейскім саюзам, але і вашымі дзяржавамі — Швецыяй і Фінляндыяй. Я пра гэта шмат разоў казаў на працягу многіх гадоў. Для нас вы з'яўляецеся ў пэўным сэнсе ўзорам гаспадарання. Мы вельмі падобныя на вашыя краіны. У нас падобная эканоміка і, самае галоўнае, працавітыя, дужыя людзі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У нас шмат што атрымліваецца. У вас больш, у нас, можа, пакуль крыху менш. Але я спадзяюся, што вы нам падкажаце, у якім кірунку рухацца, перш за ўсё ў эканоміцы».

«Пажадана не ставіць ніякіх папярэдніх умоў.

Трэба рухацца ў гэтым кірунку. Вядома ж, перамовы, дамовы — гэта доўгі шлях, кампрамісы, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Калі мы ўжо выпрацавалі адпаведныя дагаворы, прыйшлі да разумення таго, што нам трэба іх падпісваць і рухацца ў гэтым кірунку, то цягнуць з гэтым не варта».

«Вы бачыце, што вакол нас робіцца. І малыя, і сярэднія дзяржавы павінны неяк бліжэй быць адзін да адной. Аб'ядноўвацца, калі гэта магчыма, каб выстаяць у гэтым цяжкім бурным свеце», — упэўнены ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў агульных інтарэсах, каб рэгіён стаў аазісам міру, спакою і росквіту. «Гэта галоўнае. Будзе гэта — будзем багатыя, будуць жыць нармальна нашы народы, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Менавіта да гэтага мы імкнемся, фармулюючы свае мірныя ініцыятывы і прасоўваючы ідэі, накіраваныя на зніжэнне напружанасці і ўмацаванне добрасуседства. Відавочна, што такія падыходы блізкія і вам. Нездарма так званая разрадка ў сямідзесятыя гады атрымала назву «Хельсінкі».

Гэта першы візіт кіраўніка шведскага знешнепалітычнага ведамства ў Беларусь, а міністр замежных спраў Фінляндыі прадстаўляе краіну, што старшынюе ў цяперашні час у Савеце Еўрапейскага саюза.

Лукашэнка таксама запрасіў шведскія і фінскія кампаніі да рэалізацыі ў краіне праектаў

Каментары17

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі10

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць